RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Грамадскія абмеркаванні экалагічнага даклада па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы праекта Нацыянальнай стратэгіі развіцця турызму стартуюць 8 чэрвеня

На падставе часткі першай пункта 33 Палажэння парадку арганізацыі і правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, экалагічных дакладаў па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы, справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, уліку прынятых экалагічна значных рашэнняў і ўнясенні змен і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2016 г. № 458, у Дэпартаменце па турызме створана камісія па падрыхтоўцы і правядзенні грамадскіх абмеркаванняў экалагічнага даклада па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы праекта Нацыянальнай стратэгіі развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года.

Экалагічны даклад падрыхтаваны ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення стратэгічнай экалагічнай ацэнкі, патрабаваннямі да складу экалагічнага дакладапа стратэгічнай экалагічнай ацэнцы, патрабаваннямі да спецыялістаў, якія ажыццяўляюць правядзенне стратэгічнай экалагічнай ацэнкі, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2017 г. № 47.

Экалагічны даклад накіраваны на забеспячэнне ўліку і інтэграцыі экалагічных фактараў у працэсе распрацоўкі праекта Нацыянальнай стратэгіі развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года і адпаведнай пастановы аб зацвярджэнні стратэгіі, у тым ліку прыняцця рашэнняў, у падтрымку экалагічна абгрунтаванага і ўстойлівага развіцця.

Дэпартамент па турызме Міністэрства спорту і турызму рэкамендуе ўдзельнікам грамадскіх абмеркаванняў прадастаўляць заўвагі і прапановы па экалагічным дакладзе па СЭА праекта Нацыянальнай стратэгіі развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года на адрас электроннай пошты tourism@mst.gov.by у пісьмовай і электроннай форме згодна з узорам у паведамленні з 8 чэрвеня па 8 ліпеня 2020 г.

 

Экалагічны даклад па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы па праекце Нацыянальнай стратэгіі развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года

Праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні Нацыянальнай стратэгіі развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая