Абласны тур рэспубліканскага фестывалю роўных магчымасцей «Час моцных» прайшоў у Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Канкурсанты праявілі сябе ў вакальным, харэаграфічным, тэатральным, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.
На выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая размясцілася ў фае цэнтра, прадстаўлена больш за сотню творчых праектаў розных напрамкаў: саламяныя вырабы, вырабы з фоарміяна, дрэва, тэкстыльная лялька. Сярод работ - саламяныя вырабы майстра народных мастацкіх промыслаў Вольгі Рыжовай. Вольга Аляксандраўна працуе ў Доме народнай творчасці ў аграгарадку Дабрэйка Шклоўскага раёна. Працуе не толькі з саломкай - у ход ідуць і іншыя матэрыялы:
- Таксама вяду дзіцячыя гурткі, праводжу майстар-класы. Сваімі працамі імкнуся прыўнесці святло і дабро. Хочацца, каб людзі адчувалі гэтае цяпло.
На абласны тур рэспубліканскага фестывалю прыехаў паўдзельнічаць і самы далёкі раён вобласці - Хоцімскі. На выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выставу прадставіла аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Хоцімскага раённага ЦСАНа. Загадчык аддзялення Святлана Гаўрыленка адзначае, што ў сваіх работах рабяты паспрабавалі адлюстраваць сямейныя каштоўнасці, традыцыі беларускага народа, не абышлі тэму кахання, якое бачна, напрыклад у карцінах:
- Прыехалі ў Магілёў з выставай работ васьмі ўдзельнікаў, якія наведваюць аддзяленне. Нашы рабяты ходзяць да нас з 2010 года і авалодалі ўжо многімі методыкамі: гэта і льняная нітка, і вязанне, і вышыўка крыжыкам і многае іншае.
Апроч выставы, удзельнікі спявалі, чыталі вершы ўласнага сачынення, танчылі, паказвалі абрады. Бялыніцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, напрыклад, прывёз сваіх лепшых артыстаў. Культарганізатар Вольга Нікалаенка расказвае:
– З намі два салісты – гэта Наталля Дударава, якая выконвае на фестывалі беларускую песню. Аляксандр Цішчанка выступае ў эстрадным напрамку. Зорачка нашай творчай каманды - Аксана Гапеева, аўтар верша «Вера чалавека». Творчасць для нашых пастаяльцаў - аддушына. Гэта адзін з самых даступных, пазітыўных відаў рэабілітацыі, таксама зносіны, сацыялізацыя, праява сваіх пачуццяў і эмоцыі. Дзякуючы творчасці яны сябе рэалізуюць. І маленькімі, але ўпэўненымі крокамі ідуць у звычайнае жыццё, дзе ўсе паміж сабой роўныя сярод роўных.
Праграма абласнога тура была насычаная, сярод песень і харэаграфіі быў прадстаўлены абрад «Свечка», які прэзентаваў Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Інструктар па працоўнай тэрапіі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Анжэла Горбач тлумачыць, як удалося адрадзіць абрад:
- Пра яго нам распавялі калегі з Цюменскай вобласці. Менавіта там яго праводзілі перасяленцы з Магілёўскай вобласці, якія размясціліся ў рэгіёне. Раз у год абраз пераносілі з дому ў дом, перадавалі з найлепшымі пажаданнямі, з надзеямі на будучыню, высцілалі дарогу тканымі дарожкамі і ручнікамі. Абрад праводзіўся ў аддаленых у вёсках, дзе не было цэркваў. І хата, дзе на час захоўвалася ікона, лічыўся храмам. Там заўсёды павінны былі быць адчыненыя дзверы, каб любы ахвочы мог зайсці. Праз наш выступ мы хочам нагадаць пра карані і традыцыі.
З арыгінальным жанрам на фестываль прыехалі ўдзельнікі з Мсціслаўля. Кіраўнік дзіцячага тэатра танца «Калінка» раённага Цэнтра культуры Ірына Рыжкова падзялілася, што ў конкурсе ўдзельнічаюць з інклюзіўным нумарам:
– Пачулі, як незвычайна спявае ўдзельнік інклюзіўнай творчай лабараторыі Улад Палееў. Пры гэтым, гуляючы на варгане. І вырашылі яго падтрымаць, дапоўніўшы нумар харэаграфічнай замалёўкай. Нашаму калектыву больш за дваццаць гадоў, з Уладам супрацоўнічаем першы год, ужо пабывалі ў Смаленску, упершыню ў Магілёве. Мастацтва ж без меж.
Адборачныя туры фестывалю пройдуць ва ўсіх рэгіёнах. Лепшыя з іх трапяць на галоўную сцэну рэспубліканскага фестывалю роўных магчымасцей «Час моцных», які адбудзецца 3 мая 2024 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.02.2025 - 15:35
Пазачарговая трынаццатая сесія абласнога Савета дэпутатаў пройдзе 5 сакавіка ў Магілёве
25.02.2025 - 14:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 сакавіка
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46