Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» атрымаў другую запар дамашнюю перамогу ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі.
У сераду падапечныя Андрэя Міхалёва прымалі на «Бабруйск-Арэне» чарапавецкі «Алмаз». Папярэдні паядынак каманд, які адбыўся 23 студзеня, завяршыўся разгромным паражэннем нашай каманды (1:8). Матч-рэванш прайшоў для «шыннікаў» па процілеглым сцэнарыі. Ужо ў стартавай трэці юныя дынамаўцы адправілі ў чужыя вароты чатыры шайбы, а ў другім перыядзе дадалі да перавагі яшчэ тры галы. Заключная 20-мінутка засталася за гасцямі, але на зыход процістаяння гэта не паўплывала. У выніку пераканаўчая вікторыя «Дынама-Шынніка» з лікам 8:4, дублямі ў складзе бабруйчан вызначыліся Мацвей Шыдлоўскі і Іван Аношка, па шайбе закінулі Мацвей Ладуцька, Данііл Крыштофік, Ягор Борыкаў і Канстанцін Валочка.
За сем матчаў да заканчэння рэгулярнага чэмпіянату МХЛ беларуская каманда з 60 ачкамі займае 3-е месца ў «Сярэбраным» дывізіёне Захаду і агульную 7-ю пазіцыю ў зводнай табліцы канферэнцыі. Наступны паядынак хакеісты «Дынама-Шынніка» правядуць 5 лютага ў гасцях у маскоўскіх «Крылаў Саветаў» - гэта гульня стане для «баброў» заключнай выязной перад шасціматчавай дамашняй серыяй.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.07.2025 - 14:47
Магілёўскія «Львы» гатовы да сезона: новыя зоркі, амбіцыйныя мэты, а лёд гарыць пад канькамі
16.07.2025 - 13:04
07.07.2025 - 14:21
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы ў двух турах чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
01.07.2025 - 14:45
Спаборніцтвы на прызы Дзінары Смольскай праходзяць у Чавусах