У беларуска-расійскім універсітэце стартаваў ХIV фестываль творчасці замежных студэнтаў «Дружба народаў». Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце навучальнай установы.
Маладыя людзі з ВНУ Беларусі будуць спаборнічаць у конкурснай праграме мерапрыемства ў вакальна-харавой, інструментальнай і вакальна-інструментальнай творчасці, харэаграфічным і тэатральным мастацтве. Фінальным акордам фестывалю стане гала-канцэрт найлепшых калектываў і выканаўцаў і ўзнагароджанне пераможцаў.
Фестываль праводзіцца на базе ўніверсітэта з 2008 года. Яго асноўная мэта – устанаўленне новых творчых кантактаў паміж моладдзю розных краін, нацыянальнасцей, распаўсюджванне і адраджэнне нацыянальных традыцый, паразуменне паміж прадстаўнікамі розных народаў. У гэтым годзе геаграфія фестывалю будзе прадстаўлена студэнтамі з Туркменістана, Егіпта, Нігерыі, Ліберыі, ПАР, Узбекістана, КНР, Шры-Ланкі, Індыі, ДР Конга, Кот-д’Івуара.
Рэд., фота bru.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.10.2025 - 10:20
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»
19.09.2025 - 09:45
Нюансы працы, падтрымка і матывацыя. Дыялогавая пляцоўка для маладых медыкаў прайшла ў Магілёве
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13