У Сочы завяршыліся міжнародныя летнія гульні паралімпійцаў «Мы разам. Спорт» з удзелам беларускіх атлетаў.
Па выніках сямі спаборніцкіх дзён прадстаўнікі нашай каманды заваявалі 64 узнагароды, сярод якіх 25 залатых. Больш за ўсё медалёў вышэйшай пробы (18) прынеслі плыўцы. Шасціразовым чэмпіёнам гульняў «Мы разам. Спорт» стаў Ігар Бокі, чатыры разы на самую высокую прыступку п’едэстала падымаўся Рыгор Зудзілаў, тройчы – Дзмітрый Салей. Дзве залатыя ўзнагароды на рахунку Аляксандры Казловай, па адной у Ягора Шчалканава, Аляксея Талая і Анастасіі Зудзілавай. Двухразовым чэмпіёнам турніру стаў лёгкаатлет Дзмітрый Барташэвіч, па разе перамогі на гульнях атрымалі фехтавальшчыкі Андрэй Праневіч, Крысціна Фяклістава і Анастасія Касцючкова, а таксама Лізавета Пятрэнка і Вераніка Грасюк (абедзве – лёгкая атлетыка). Таксама ў актыве беларускай зборнай 19 сярэбраных і 20 бронзавых медалёў.
Усяго на гульнях «Мы разам. Спорт» выступіла каля 1200 атлетаў у 9 летніх відах спорту: лёгкай атлетыцы, плаванні, настольным тэнісе, стральбе з лука, паратхэквандо, фехтаванні на калясках, футболе, а таксама шашках і шахматах. Удзел у спаборніцтвах прынялі каманды Беларусі, Расіі, Арменіі, Германіі, Грузіі, Казахстана, Арменіі, Сербіі, Таджыкістана, Узбекістана і Эрытрэі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.05.2025 - 11:44
У пошуках чэмпіёнаў: Магілёў прымае спартакіяду па турысцка-прыкладным мнагаборстве (відэа)
12.05.2025 - 09:43
Фіналамі ў асобных відах завяршыўся чэмпіянат Беларусі па спартыўнай гімнастыцы ў Магілёве
06.05.2025 - 10:19
Лёгкаатлетычны крос на прызы ВД «Беларусь сёння» працягвае бегавую традыцыю савецкіх часоў