Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў гатова да правядзення рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.
«ЦВК гатова да правядзення рэферэндуму 27 лютага. Заўтра ў нас павінна адбыцца пасяджэнне ЦВК. Гатовыя метадычныя рэкамендацыі, падрыхтаваныя ўсе інфармацыйныя матэрыялы, неабходныя для правядзення пасяджэння ЦВК», – сказаў Ігар Карпенка.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ № 14 «Аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму». У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прызначаны на 27 лютага 2022 года.
Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна прайграваецца ў бюлетэні для галасавання: «Ці прымаеце вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?» Змены і дапаўненні Канстытуцыі, якія выносяцца на рэферэндум, дадаюцца да ўказа.
З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння – праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Устаноўлена, што рашэнне, прынятае рэфэрэндумам, з’яўляецца неад’емнай часткай Канстытуцыі.
Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана арганізаваць правядзенне рэферэндуму, забяспечыць падвядзенне яго вынікаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства ў адпаведнай сферы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01