RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ігар Карпенка расказаў, што павінны ведаць беларусы, прыходзячы на ​​выбарчыя ўчасткі

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка падчас маладзёжнай шоу-праграмы «Час выбраў нас!» у рамках рэспубліканскага форуму «Маладзёжнае лідэрства - сучасны погляд», расказаў, што павінны ведаць беларусы, прыходзячы на выбарчыя ўчасткі.

«Беларусы павінны ведаць, што працэдура датэрміновага галасавання - гэта не навацыя і не ноў-хаў беларускага нацыянальнага выбарчага заканадаўства. Такія формы існуюць у многіх краінах, у многіх выбарчых сыстэмах. Прычым, напрыклад, у Злучаных Штатах Амерыкі ў некаторых штатах галасуюць датэрмінова за два месяцы да правядзення выбараў. Гэта не выклікае ніякіх пытанняў, таму гэта нармальная практыка датэрміновага галасавання. Гэта стварае лепшыя спрыяльныя ўмовы для выбаршчыка, а выбарчая сістэма павінна быць накіравана на тое, каб стварыць максімальна аптымальныя ўмовы, каб любы грамадзянін мог прыйсці і ажыццявіць сваё выбарчае права - прагаласаваць на выбарах. Першае, што трэба ведаць: падчас датэрміновага галасавання не трэба нікому тлумачыць, чаму ты галасуеш датэрмінова. Гэта тваё права. Вы можаце прыйсці на ўчастак з 21 па 25 студзеня з 12.00 да 19.00 без перапынку на абед і зрабіць свой выбар. Для гэтага вам трэба мець пры сабе дакумент, які пацвярджае асобу. Акрамя пашпарта, гэта можа быць ідэнтыфікацыйная карта, студэнцкі білет, білет навучэнца, пенсіённае пасведчанне, пасведчанне дзяржслужачага. Поўны пералік дакументаў, па якіх будзе выдавацца бюлетэнь, ёсць на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі», - распавёў Ігар Карпенка.

Прыйшоўшы на ўчастак, трэба прад'явіць дакумент для пошуку вас у спісе. «Калі раптам па нейкіх прычынах вы не патрапілі ў спіс, але ў вас ёсць рэгістрацыя на тэрыторыі ўчастка, вас унясуць у дадатковы спіс, выдадуць бюлетэнь, і вы зможаце прагаласаваць. У бюлетэні не толькі напісаны прозвішчы кандыдатаў у прэзідэнты, але і знаходзяцца іх біяграфічныя даныя, а таксама напісаны парадак галасавання, у тым ліку папярэджанне, што выносіць за межы ўчастка для галасавання бюлетэнь забаронена, як і ажыццяўляць фота і відэаздымку запоўненага бюлетэня. Гэта трэба ведаць. Затым прагаласаваўшы, неабходна апусціць бюлетэнь ва ўрну. Далей можна займацца сваімі справамі, чакаючы, калі выбарчая камісія завершыць выбарчы цыкл і падвядзе вынікі па кожным канкрэтным участку», - праінфармаваў кіраўнік ЦВК.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая