Канстытуцыйныя нормы стануць страховачнымі механізмамі на шляху да развіцця краіны. Такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі падчас абласнога семінара па актуальных пытаннях падрыхтоўкі і правядзення рэферэндума.
«Ва ўмовах знешніх выклікаў і пагроз перамены павінны забяспечвацца страховачнымі механізмамі, а гэта канстытуцыйныя нормы, – адзначыў Ігар Луцкі. – Такім чынам, новая Канстытуцыя павінна, з аднаго боку, закласці прававыя асновы развіцця Беларусі на дзесяцігоддзі наперад, з другога – стварыць механізмы, каб забяспечыць гэта развіццё. Гэтымі страховачнымі механізмамі стануць Усебеларускі народны сход, прэзідэнцкая рэспубліка, захаванне ідэнтычнасці і хрысціянскіх каштоўнасцей, сацыяльныя гарантыі. Надзяленне ВНС паўнамоцтвамі ў сферы падтрымання бяспекі дзяржавы дазволіць стварыць механізмы абароны дзяржаўнасці, гэта таксама дасць магчымасць для пераразмеркавання паўнамоцтваў, правядзення партыйнай рэформы, больш смелых крокаў у эканоміцы».
Ігар Луцкі падкрэсліў, што Асноўны закон – гэта перш за ўсё ўмовы захавання суверэнітэту Беларусі. Так, дзеючая Канстытуцыя вызначыла аптымальныя для 1990-х гадоў устаноўкі для жыцця людзей і развіцця грамадства, забяспечыла пераемнасць гістарычнага развіцця без узрушэнняў і шокаў. У тым ліку дзякуючы моцнай дзяржаўнай уладзе захаваны эканамічны патэнцыял краіны, створана магчымасць для развіцця эканомікі.
«Гэта сістэма дзяржаўнага ладу сябе апраўдала і не адзін раз выстаяла перад знешнімі і ўнутранымі выклікамі, – падкрэсліў ён. – Аднак за 25 гадоў жыццё ўнутры краіны значна змянілася, і зараз мы гаворым аб пераходзе ад індустрыяльнага да постіндустрыяльнага інфармацыйнага грамадства. Пашыраюцца новыя пласты грамадства, умовы жыцця якіх мяркуюць вялікую самастойнасць і свабоду выбару. З цягам часу яны будуць прэтэндаваць на ўдзел у дзяржаўным кіраванні. Развіваецца не толькі грамадства, але і сама дзяржава: умацоўваецца беларуская незалежнасць і звычка грамадства да гэтай незалежнасці».
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліў, што грамадства патрабуе дасканаласці сістэмы кіравання, у тым ліку і палітычнай: «Перыяд кардынальных пераменаў – гэта заўсёды час канстытуцыйных рэформаў. Толькі трывалая канстытуцыйна-прававая аснова дазваляе забяспечыць незваротнасць, стабільнасць і эфектыўнасць пераменаў. Мы самі павінны мяняць сябе і наша грамадства. Мы павінны аператыўна ў адпаведнасці з сусветнымі рэаліямі і зменамі прымаць палітычныя рашэнні і змяняць нашы законы. Змены прадыктаваны выключна новай якасцю беларускага грамадства, а не жаданнем дагадзіць Захаду ці Крамлю. Аб правядзенні канстытуцыйнай рэформы Прэзідэнт выказаўся яшчэ ў 2016 годзе».
Ігар Луцкі звярнуў увагу і на актуальнасць знешнепалітычнага кантэксту, бо Беларусь уступае ў новы перыяд развіцця ва ўмовах вельмі неспрыяльных знешнепалітычных падзей: па свеце пракацілася серыя каляровых рэвалюцый з абсалютна ідэнтычным сцэнарыем. Менавіта за абяцаннямі лёгкага і прыгожага жыцця стаіць адмаўленне ад сацыяльных гарантый. «Спецыфікай сучаснага дзяржаўнага будаўніцтва з’яўляецца барацьба за розумы і сэрцы людзей, – сказаў ён. – Мы літаральна адчуваем, як нам навязваюць звонку супрацьстаянне на ўзроўні ідэй. Але слупы беларускага грамадскага развіцця – моцная дзяржава, сацыяльна арыентаваная рынкавая эканоміка і хрысціянскія каштоўнасці. Для нас, беларусаў, галоўная задача ў гэтай бітве – абараніць крыніцы сіл і веру ў сябе».
Галоўным натхняльным подзвігам нашай гісторыі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта лічыць перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. «Нязменны пастулат – захаванне ідэнтычнасці, і ў гэтай справе няма больш моцнага дарадцы, чым гісторыя і вялікая перамога, – сказаў ён. – 2020 год расплюшчыў нам вочы на нашы памылкі і ідэалагічныя пралікі, 2021-ы дазволіў вызначыць шляхі абароны дзяржаўнага суверэнітэту, адзін з якіх – шырокамаштабная праца па замацаванні дакладных гістарычных фактаў у масавай свядомасці беларусаў. Мы ўстанавілі дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, прынялі шэраг заканадаўчых актаў, накіраваных на абарону нашага гістарычнага мінулага і выключэнне любых формаў не толькі прапаганды, але і апраўдання дзеянняў нацыстаў і іх паслугачоў».
2022 год абвешчаны Годам гістарычнай памяці. «Для беларусаў вельмі важна захаваць гэту гістарычную памяць, бо на ёй павінны фарміравацца наша ідэнтычнасць і самасвядомасць», – сказаў на заканчэнне Ігар Луцкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)