У Слаўгарадскім раёне распрацоўваюць і ўкараняюць новыя падыходы ў турыстычнай сферы. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст па пытаннях спорту і турызму Слаўгарадскага райвыканкама Лілія Ерашэнка.
«У раёне сферы турызму развіта і разнастайная. У гасцей ёсць магчымасць наведаць розныя па тэматыцы аграэкасядзібы: тры знаходзяцца ў райцэнтры і яшчэ шэсць - у раёне. Турыстам прапануюць паўдзельнічаць у розных майстар-класах, дакрануцца да нашай гісторыі, пачаставацца стравамі нацыянальнай беларускай кухні, - расказала яна. - Акрамя гэтага, наш раён багаты цікавымі славутасцямі. Самая знакамітая з іх - Блакітная крыніца, наведванне якой уключана практычна ў кожны з маршрутаў».
Славіцца Слаўгарадскі раён гастранамічным турызмам - акрамя аграэкасядзіб, якія прапануюць розныя нацыянальныя стравы, вядомасць слаўгарадскіх сыравараў выйшла далёка за межы раёна і нават вобласці. Яшчэ адзін упадабаны шматлікім прадукт - хатні мёд ад мясцовых жыхароў.
Для зручнасці турыстаў у раёне працуе рэгіянальны турыстычны кластар «Да жывых вытокаў». Ён аб'яднаў аграэкасядзібы, музей як у Слаўгарадзе, так і агарагародку Лясная, Блакітную крыніцу і мясцовую гасцініцу. Як расказала Лілія Ерашэнка, усе гэтыя суб'екты працуюць у адзіным ключы, каб гасцям раёна было камфортна і цікава.
У гэтым годзе ў Слаўгарадзе рэалізуецца праект «Захаванне садова-паркавага комплексу на Замкавай гары» і ствараюцца ўмовы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Працы ўжо пачалі. Тут плануецца правесці добраўпарадкаванне тэрыторыі, а таксама ўладкаваць новую экалагічную сцежку. «Для нас важна, каб усе госці адчувалі сябе камфортна. Новая экасцежка будзе ўключаць элементы інклюзіўнага турызму, каб з прыгажосцю і гісторыяй горада маглі пазнаёміцца людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, у тым ліку людзі на інвалідных калясках», - дадала Лілія Ерашэнка.
Гасцямі Слаўгарадскага раёна становяцца жыхары Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей. «Вядома, шмат гасцей з нашага рэгіёна і бліжэйшых. А ўвогуле, кожны год да нас прыязджаюць сем'і з усіх куткоў краіны. Гэта выдатна, таму што беларусы знаёмяцца з прыгажосцямі свайго краю, даведаюцца пра яго багатую гісторыю, - падкрэсліла галоўны спецыяліст. - Штогод да нас прыязджае шмат гасцей з Расійскай Федэрацыі. І гэты год не стаў выключэннем».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2025 - 12:52
Галіны памяці: 80 яблынь высадзілі ў гонар подзвігаў Герояў Вялікай Айчыннай вайны ў Горках
06.05.2025 - 10:12
Сяўба цыбулі ў Магілёўскай вобласці выйшла на завяршальны этап: работы праведзены на 156 гектарах
06.05.2025 - 09:17
Журналісты і Вялікая Айчынная вайна: як слова захоўвае гісторыю
05.05.2025 - 10:34
05.05.2025 - 09:49