Абласная інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Піянерскі квіз» адбылася на базе ДУДА «Абласны цэнтр творчасці». Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «БРПА» Алена Малдаванава.
Як патлумачыла суразмоўніца, гэта новая інтэлектуальная гульня піянерскай арганізацыі, якая ўяўляе сабой віктарыну ў сучасным абліччы: выкарыстанне медыякантэнту, жывыя зносіны, святочная атмасфера, сучасныя пытанні, фотафіксацыя працэсу.
У сувязі з абмежаваннем на правядзенне масавых мерапрыемстваў «Піянерскі квіз» праводзіўся ў анлайн-фармаце праз інтэрнэт-платформу «MyQuiz».
У гульні прынялі ўдзел 38 каманд з усіх рэгіёнаў Прыдняпроўскага краю ў дзвюх узроставых намінацыях: «Піянеры» (10–12 гадоў) і «Акцябраты» (7–9 гадоў), як расказала Алена Малдаванава. Дзецям неабходна было прайсці 6 раўндаў, кожны з якіх складаўся з 6 пытанняў. Удзельнікі прадэманстравалі свае веды ў галіне спорту і этыкету, паказалі, наколькі ведаюць мультфільмы і гульні, успомнілі піянераў-герояў. І, вядома, не абышлося без займальных рэбусаў і пытанняў, звязаных з піянерскімі сімваламі, традыцыямі і рытуаламі.
Па выніках квіза у намінацыі «Піянеры» у тройку лідараў вобласці ўвайшлі наступныя каманды:
I месца – каманда «Праметэй» (ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Крычава»);
II месца – каманда «Сірыус» (ДУА «Камсеніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа»);
III месца – падзялілі каманды «Радзімічы» (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Кіраўска») і «Крок наперад» (ДУА «Дашкаўская сярэдняя школа»).
У намінацыі «Акцябраты»:
I месца – каманда «Сямёнаўцы» (ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Бабруйска»);
II месца – каманда «Unik-розум» (ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Магілёва»);
III месца – каманда «Зорачкі» (ДУА «Гімназія г. Мсціслава»).
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00
17.04.2025 - 09:30
Лепшага першакурсніка вызначылі ў Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС Рэспублікі Беларусь