Інтэрактыўная выстава «Чараўніцтва навагодняй казкі» адкрыецца 21 снежня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва.
«Незвычайная навагодняя экспазіцыя стала вынікам творчай кааперацыі Музея гісторыі Магілёва, а таксама абласных лялечнага і драматычнага тэатраў, – адзначылі ва ўстанове культуры. – Праграма выставы разлічана на сямейны адпачынак і будзе цікавая як дзецям, так і дарослым. Кожны наведвальнік акунецца ў атмасферу казкі, навагодняга цуда і любімага ўсімі свята, а таксама атрымае зарад станоўчых эмоцый. Дарэчы, такое мерапрыемства мы праводзім упершыню. Спадзяёмся, незвычайны фармат спадабаецца ўсім нашым гасцям».
На працягу дзесяці дзён, аж да 31 снежня, у выставачнай зале арганізуюць некалькі займальных заняткаў. Так, акцёры будуць чытаць навагоднія казкі, дэманстраваць лялькі і тэатральны рэквізіт, майстры і ўмельцы правядуць серыю майстар-класаў па тэмах «Самая арыгінальная ёлка», «Крэатыўны валёнак», «Гламурныя рукавіцы» і «Ёлачная цацка», музейныя работнікі падрыхтавалі тэматычныя заняткі «Навагодняе падарожжа». Акрамя таго, магілёўцаў і гасцей горада чакаюць віктарыны, гульні і загадкі, для аматараў сэлфі будзе арганізавана святочная фотазона.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2025 - 16:55
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 23 жніўня
20.08.2025 - 16:04
Новая школа ў Магілёве на 1020 месцаў з басейнам. Як зменьваецца сістэма адукацыі горада
20.08.2025 - 14:10
Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін правёў асабісты прыём грамадзян
19.08.2025 - 14:40