Ірландскі дабрачынны фонд International Orphanage Development Programme у 2020 годзе накіраваў 30 тыс. еўра на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
Бязвыплатную дапамогу атрымала шэсць дамоў-інтэрнатаў рэгіёна. Гэтыя сродкі плануецца накіраваць на набыццё абсталявання для гульнявых пляцовак, яго дастаўку і ўстаноўку, а таксама добраўпарадкаванне тэрыторыі. Ужо заключаны дагаворы на выраб і пастаўку прадукцыі з Мінскага завода аўтамабільнай камплектацыі.
«Стварэнне адкрытых вулічных гульнявых пляцовак на базе дамоў-інтэрнатаў дасць магчымасць праводзіць мерапрыемствы па фізічнай рэабілітацыі інвалідаў, развіцці і ўдасканаленні іх спецыяльных фізічных, валявых якасцяў і здольнасцяў, арганізаваць вольны час тых, хто тут пражывае», – падкрэслілі суразмоўцы.
Дарэчы, адна з такіх пляцовак у 2019 годзе ўстаноўлена ў Салтанаўскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13