RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ірына Дарафеева пра акцыю «Крок да поспеху»: важна натхняць дзяцей на творчасць і стварэнне

Зносіны з дзецьмі падчас акцыі «Крок да поспеху» дазваляюць натхніць іх на творчасць і стварэнне. Такое меркаванне журналістам выказала вядомая беларуская спявачка Ірына Дарафеева падчас выступлення перад юнымі выхаванцамі санаторыя «Дубровенка» Магілёўскага раёна, якое стала часткай рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнага праекта.

«Усе мы родам з дзяцінства, і сёння я вельмі рада, што ўдзельнічаю ў акцыі «Крок да поспеху», – падкрэсліла Ірына Дарафеева. – Тым больш у санаторыі «Дубровенка» я адпачывала ў дзяцінстве, а Магілёўшчына – мая радзіма. Дзеці – гэта вялікае шчасце, таму мне хочацца з імі размаўляць і расказваць пра тое, як прыйсці да поспеху. Упэўнена, што атрымаецца натхніць іх на творчасць і стварэнне. Я таксама хачу, каб яны разумелі, што ёсць у жыцці добра і дрэнна, ёсць чалавечыя каштоўнасці, якія трэба ў сабе не толькі выхаваць, але і захаваць, – адказнасць, любоў, пачуццё патрыятызму. Усё гэта вельмі важна для станаўлення асобы».

Выканаўца прызналася, што заўсёды выходзіць на сцэну з радасцю і пазітывам, і людзі гэта адчуваюць. Асабліва прыемна выступаць перад юнымі гледачамі, якіх спявачка лічыць самай удзячнай публікай, непараўнальнай па энергетыцы і адчуваннях. Яна звярнула ўвагу, што самі дзеці не павінны баяцца рызыкаваць: мары спраўджваюцца, асабліва калі дадаць да жадання трохі смеласці і куражу. Аднак ўвасабленне мары ў жыццё і дасягненне мэты патрабуе велізарнай працы. «Трэба ўключаць поўны джаз – і наперад, – смяецца яна. – Часам хочацца заленавацца, паспаць даўжэй, але гэта дакладна не шлях да поспеху».

У юныя гады, у перыяд творчага станаўлення, Ірына трапіла на канцэрт Уладзіміра Мулявіна. Яна нават трохі пабойвалася гэтага дарослага і сталага артыста, але яго музыка, манера выканання і фундаменталізм стаўлення да беларускай песні пакарылі будучую выканаўцу. «Такія асобы, як Уладзімір Георгіевіч, якіх ты сустракаеш у жыцці, праходзяць чырвонай ніткай праз лёс і творчасць. Яны як маяк або святло, якое цябе азарае і кліча за сабой толькі наперад», – сказала яна.

У завяршэнні выступлення артыстка пажадала юнаму гледачу як мага больш пазітыву: заўсёды трэба думаць толькі аб добрым, бо думкі матэрыяльныя. Яна заклікала дзяцей пастаянна працаваць над сабой, таму што за прастатой і геніяльнасцю заўсёды стаяць вялікая праца і назапашаны вопыт. Сваю сустрэчу яна завяршыла песняй «Не шкадуй». Такі ж пасыл быў адпраўлены глядзельнай зале: заўсёды ісці наперад, пакідаючы за спіной груз крыўд, няўдач і памылак.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая