RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ірына Раінчык правяла пазачарговую сесію абласнога Савета дэпутатаў

Пазачарговую пяцьдзесят першую сесію абласнога Савета дэпутатаў правяла сёння ў Магілёве старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. Удзел у ёй прынялі намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар, а таксама дэпутаты абласнога Савета, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, члены аблвыканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, старшыні гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Папярэдзіла пасяджэнне ўрачыстая цырымонія ўшаноўвання. Ганаровымі граматамі абласнога Савета дэпутатаў адзначаны начальнік галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання аблвыканкама Ірына Петручэня, старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Ярошчанка і старшыня Хоцімскага раённага Савета дэпутатаў Яўген Нікалаенка.

На парадак дня было вынесена 13 пытанняў, якія патрабуюць аператыўнага прыняцця рашэнняў. У тым ліку, якія датычацца змянення і ўдакладнення некаторых рашэнняў абласнога Савета дэпутатаў - у прыватнасці бюджэту, інвестыцыйных праграм, рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўных праграм «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе», «Аграрны бізнес», па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама разгляды іншых тэм.

У працэсе работы сесіі былі заслуханы даклады, адбыліся спрэчкі і галасаванне за праекты рашэнняў.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая