Аб ролі дэпутацкага корпуса і органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ў фарміраванні грамадзянскай супольнасці ішла размова на дыялогавай пляцоўцы, якая адбылася 21 снежня ў Магілёве. Удзел у ёй прынялі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, а таксама члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, члены прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў, выканаўчая дырэкцыя абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі грамадскіх арганізацый.
«Сёння нашая краіна ідзе па шляху развіцця грамадзянскай супольнасці. Гэта дазваляе забяспечыць яе дынамічнае ўдасканаленне, - адзначыла Ірына Раінчык, вітаючы ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі. – І адна з важных палітычных падзей будзе праходзіць у нашай краіне ў наступным годзе. Указам Прэзідэнта Беларусі аб'яўлены Адзіны дзень галасавання, які пройдзе 25 лютага. У гэты дзень мы будзем абіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і дэпутатаў мясцовых Саветаў 29 склікання, а далей адбудуцца выбары сябраў Савета Рэспублікі, дэлегатаў УНС ад суб'ектаў грамадзянскай супольнасці і ад дэпутатаў мясцовых Саветаў».
Як адзначыла кіраўнік дэпутацкага корпуса рэгіёну, падрыхтоўка да выбарчай кампаніі ўжо ідзе поўным ходам: «Безумоўна, электаральная кампанія, якая мае быць, - гэта сур'ёзны іспыт для ўсіх нас: усіх галін улады, дэпутацкага корпуса і грамадзянскай супольнасці ў цэлым, - падкрэсліла яна. - У першую чаргу, таму што Адзіны дзень галасавання пройдзе ў нашай краіне ўпершыню, па новых правілах, якія запісаны ў абноўленай Канстытуцыі, у Выбарчым кодэксе. І мае на ўвазе, што мы з вамі будзем абіраць прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса ўсёй вертыкалі. Што, канешне ж, накладвае сур'ёзную адказнасць на грамадзянскую супольнасць, на грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі ў нашай краіне і вобласці».
Завяршылася сустрэча ўрачыстай цырымоніяй уручэння ўзнагарод. Ганаровай граматай Беларускага фонду міру ў гэты дзень была адзначана Ірына Раінчык. Таксама абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў былі абвешчаныя падзякі: намесніку старшыні абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміру Рыжанкову, старшыні пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах абласнога Савета дэпутатаў Анатолю Глазу, старшыні Хоцімскага раённага Савета дэпутатаў Яўгену Нікалаенку, старшыні Быхаўскага раёна Кіраўскай раённай Рады дэпутатаў Алене Сакадынец, старшыні Асіповіцкай раённай Рады дэпутатаў Сяргею Сувееву.
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.02.2025 - 15:35
Пазачарговая трынаццатая сесія абласнога Савета дэпутатаў пройдзе 5 сакавіка ў Магілёве
25.02.2025 - 14:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 сакавіка
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46