RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ірына Стрэчын: працаваць разам і супольна

Дрыбінскі раён – сельскагаспадарчы. Тут вырабляюць малако, мяса, сеюць збожжавыя, тым самым ствараючы харчовую бяспеку краіны.

Наша сённяшняя размова са старшынёй райвыканкама Ірынай Стрэчын.

– Ірына Пятроўна, вядомае выслоўе «Будзе хлеб – будзе і песня» цалкам прымальнае для нашага невялікага раёна. Што прадвызначала вынік працы рэгіёна?

– Складнікаў шмат, але галоўнае, што заўсёды прыводзіць да выніку, – гэта мэтанакіраваная эфектыўная праца. Менавіта зладжаная праца ўсіх звёнаў дазволіла раёну развівацца. Што тычыцца паказчыкаў, то ў першым квартале прамысловымі арганізацыямі выраблена прадукцыі ў фактычных цэнах на суму Br1422,0 тыс. Тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях склаў 95,3%.

У раёне павялічылася пагалоўе буйной рагатай жывёлы.

Вырошчванне буйной рагатай жывёлы за студзень-сакавік 2022 года склала 315 т, што на 7,1 т больш за ўзровень мінулага года. Валавое прыбаўленне ў вазе павялічылася на 2,4%, што ў колькасным выражэнні складае 7,2 г. За ўсімі гэтымі і многімі іншымі паказчыкамі – напружаная, карпатлівая праца работнікаў аграпрамысловага комплексу.

– Скажыце, як ажыццяўляўся экспарт тавараў?

– Аб’ём экспарту тавараў за першы квартал бягучага года, без уліку экспарту арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, складае $117,4 тыс., або 48,7% да аналагічнага перыяду 2021 года. Варта адзначыць, што ў гэтым годзе экспарт тавараў ажыццяўляюць 6 суб’ектаў гаспадарання раёна: Дрыбінскае раённае спажывецкае таварыства, ПВУП «Максімлеспрам», ПВУП «Аркі-плюс», ГА «Завод пластыкавых канструкцый», ПВУП «Дрыбінлеспрамгас», індывідуальны прадпрымальнік Юрый Мікалаевіч Бачкароў.

У структуры экспарту, без уліку экспарту арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, увесь аб’ём экспарту складае 100 працэнтаў прадукцыі дрэваапрацоўкі, якая паступае ў краіны Еўрапейскага Саюза. Прадукцыя арганізацый раёна па выніках мінулага перыяду экспартавалася на рынкі 12 краін свету.

У перыяд санкцыйнага ціску з боку Захаду арганізацыямі раёна працягваюцца пастаўкі па раней заключаных кантрактах з боку Еўрасаюза, а таксама прымаюцца меры па выбудоўванні новых транспартна-лагістычных ланцужкоў для перанакіравання экспартных патокаў, пошуку новых партнёраў.

– Безумоўна, у выкананні ўсіх пастаўленых задач, ажыццяўленні вызначанага патрэбныя высокакваліфікаваныя кадры. Як ідуць справы ў даным пытанні?

– Памятаеце лозунг яшчэ савецкіх часоў «Кадры вырашаюць усё»? Яно так і ёсць на самай справе. Таму пытанні кадравай палітыкі ў нас заўсёды былі і застаюцца ў прыярытэце. Толькі ў адзінай зладжанай камандзе можна дасягнуць пэўных вынікаў. Разам думаць, прымаць рашэнні значна лягчэй, чым у адзіночку. Стаўку робім на моладзь. У многіх гаспадарках выдаюцца мэтавыя накіраванні для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы сельскагаспадарчага профілю. Так, напрыклад, у ААТ «Міхееўка-Агра» годна працуе нядаўні выпускнік БДСГА Андрэй Сысін, а цяпер – галоўны інжынер гаспадаркі. Дружную згуртаваную каманду аднадумцаў падабраў кіраўнік ААТ «Чэрнеўкаагра» Аляксандр Сітніца. На кожным участку работы вельмі многае залежыць ад чалавека. Менавіта дзякуючы працы людзей, высокаму прафесіяналізму кадраў, забяспечваецца выкананне вытворчых паказчыкаў. У нас ёсць высокакваліфікаваныя вопытныя спецыялісты, якія могуць кіраваць сучаснымі тэхналогіямі і вырашаць пастаўленыя задачы. Што тычыцца кіраўнікоў, то, на маю думку, калі чалавек на сваім месцы і змог мабілізаваць калектыў, поспех будзе забяспечаны. Вельмі важна, каб кіраўнік адказна ставіўся да сваёй справы, быў гаспадаром, клапаціўся аб нармальным функцыянаванні ўсіх звёнаў жыццядзейнасці гаспадаркі.

– За апошні час населеныя пункты раёна кардынальна змянілі сваё аблічча дзякуючы выразнай пазіцыі кіраўніцтва раёна. Вы задаволеныя вынікам праведзенай работы па добраўпарадкаванні?

– Зроблена нямала, і яшчэ многае трэба будзе выканаць у гэтым плане. Вялікая ўвага надавалася выкананню Указа № 100 Прэзідэнта нашай краіны. Займаемся воркай зямель, лугоў, з уключэннем іх у севазварот. Больш за 1000 га аддалі фермерскім гаспадаркам, якія адыгрываюць немалаважную ролю ў забеспячэнні сельгаспрадукцыі, а гэта стварэнне новых працоўных месцаў. Паралельна праводзілася работа па высечцы кустоў, добраўпарадкаванні могілак, упарадкаванні міні-палігонаў, значная ўвага надавалася культуры земляробства.

Я цвёрда перакананая, што любая вытворчасць павінна пачынацца з навядзення парадку на зямлі, каля ферм, майстэрняў, унутры і звонку вытворчых памяшканняў. Гэты фактар вельмі важны ў сукупнасці з іншымі, паколькі вялікае значэнне мае стварэнне ўмоў для чалавека. Таксама і зямля, якую людзі нездарма называюць карміцелькай, не павінна зарастаць пустазеллем, кожны яе кавалачак павінен быць развораны і засеяны. Гэта праца будзе працягнута і ў бягучым годзе.

Ведучы гаворку аб добраўпарадкаванні, нельга не падкрэсліць важную ролю чалавека ў гэтай справе. Галоўнай мэты можна дасягнуць толькі тады, калі для кожнага жыхара навядзенне парадку стане ладам жыцця. Людзі павінны разумець, што ўсё гэта робіцца для іх, іх дзяцей, унукаў. Радуе, калі, праязджаючы па населеных пунктах, бачыш прыгожыя кветкі ў кветніках, а на прыдамавых тэрыторыях – фігуркі казачных персанажаў. Калі даброты ствараюцца сваімі рукамі, то з’яўляецца беражлівае стаўленне да ўсяго – гэта відавочна. Культуру трэба прывіваць, у тым ліку і асабістым прыкладам. У цэлым жа работа па добраўпарадкаванні ў Дрыбінскім раёне будзе працягнута і ў далейшым.

– Галоўная мэта дзяржаўнай палітыкі – дабрабыт чалавека. Што робіцца для паляпшэння жыцця людзей? Як функцыянуе сацыяльная сфера?

– Каб ствараць даброты для людзей, неабходна павялічыць вытворчасць прадукцыі.

Рэалізацыя праграмы адраджэння вёскі дала магчымасць змяніць структуру вёсак, засяродзіць вытворчыя магутнасці ў аграгарадках і стварыць развітую інфраструктуру, што значна палепшыла бытавыя ўмовы людзей. Укаранёна сістэма дзяржаўных сацыяльных стандартаў з мэтай забеспячэння дастойнага ўзроўню жыцця насельніцтва.

Прыярытэтным напрамкам у рабоце райвыканкама з’яўляецца падтрымка моладзі, культурна-адукацыйнай сферы. Гэта дае станоўчыя вынікі: нашы школьнікі займаюць прызавыя месцы на алімпіядах, конкурсах, у даследчай працы. На належным узроўні вядзецца работа па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Вось у ліпені плануецца адкрыццё тэматычнай пляцоўкі, прысвечанай тым, хто ваяваў у 46-ым авіяпалку. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці. У мэтах выхавання патрыятызму не так даўно навучэнская моладзь пабывала на авеяным славай Буйніцкім полі.

– Каб развівацца, неабходна вырашаць новыя задачы. Якія яны і што будзе брацца за аснову з мэтай іх выканання?

– Асноўнай мэтай сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна з’яўляецца максімальна эфектыўнае выкарыстанне матэрыяльных, паліўна-энергетычных і працоўных рэсурсаў, аптымізацыя выдаткаў, укараненне энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій, дасягненне фінансавай стабільнасці ўсіх суб’ектаў гаспадарання і павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва.

У 2022 годзе сельскагаспадарчым арганізацыям і фермерскім гаспадаркам раёна неабходна вырабіць 41 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур у вазе пасля дапрацоўкі. Кармавыя культуры будуць займаць плошчу 12,2 тыс. га, або 40%, у структуры раллі. Акрамя таго, у гаспадарках раёна маецца больш за 6,2 тыс. га лугавых угоддзяў, з іх палепшаных – амаль 3,5 тыс. га. На будучую зімоўку для грамадскага пагалоўя жывёлы плануецца нарыхтаваць 4,3 тыс. т сена, 44,9 тыс. т сенажу, 43,7 тыс. т сіласу, амаль 10,7 тыс. т зернефуражу, а таксама 3 тыс. тон травяністых кармоў па прагрэсіўных тэхналогіях.

Выказваю ўпэўненасць, што мы ў адзінай камандзе яшчэ больш актыўна будзем працаваць на карысць раёна і ўмацаванне магутнасці нашай дзяржавы.

– Дзякуй за гутарку.

dribin.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая