У Магілёўскай вобласці ствараюць IT-кластар. Ён аб’яднае сістэму адукацыі ў сферы інфармацыйных тэхналогій, IT-кампаніі, сэрвісныя службы і прадпрыемствы, якія маюць патрэбы выкарыстання IT-тэхналогій, паведаміў дырэктар Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця Яўген Якімаў.
Адна з галоўных мэт стварэння кластара– вырашэнне праблемы недахопу кваліфікаваных кадраў у сферы IT.
«IT-сфера досыць хутка мяняецца, і нам неабходна таксама сачыць за праграмай навучання, за кваліфікацыяй выкладчыкаў. Як правіла, выкладчыкі–тэарэтыкі, яны не ўдзельнічалі ў рэальных складаных вялікіх праектах. IT-кампаніі, рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій, бяруць на сябе рашэнне гэтай задачы: выкладчыкі праходзяць у іх практыку. Таксама IT-кампаніі ўдзельнічаюць у адукацыйным працэсе, для таго каб на выхадзе атрымаць тых спецыялістаў, якія ім патрэбныя», –гаворыць Яўген Якімаў.
У тым, што стварэнне профільнага кластара паспрыяе пашырэнню рынку IT-спецыялістаў, упэўненыя і ў Магілёўскім офісе міжнароднай кампаніі EPAM. За 16 гадоў існавання рэгіянальнага офіса кампанія самастойна навучыла больш за 700 спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій. «Мы накіраваны на рост рынку IT-спецыялістаў. Таксама мы паставілі сабе вельмі важную задачу–развіццё IT-community, для таго каб ва ўсіх спецыялістаў была магчымасць сустракацца, абменьвацца сваім вопытам. Як вынік, Магілёў становіцца прывабным для IT-спецыялістаў не толькі з нашага рэгіёна, але і іншых», – адзначае дырэктар Магілёўскага офіса EPAM Аляксей Рабчанка.
У кампаніі лічаць, што менавіта фарміраванне IT-супольнасці шмат у чым дапаможа вырашыць праблему адтоку кваліфікаваных кадраў у сталіцу рэспублікі і за мяжу. Бо Магілёўшчына нічым не горшая за іншыя рэгіёны ў плане магчымасцей развіцця. У красавіку ў Магілёве пройдзе ўжо трэцяя па ліку маштабная IT-канферэнцыя. А гэта падтрымка, абмен вопытам, новыя кантакты і новыя перспектывы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.07.2025 - 15:12
Тэхніка «МТЗ-Холдынгу» будзе прадстаўлена на рэспубліканскім свяце «Александрыя збірае сяброў»
27.06.2025 - 17:35
26.06.2025 - 09:38
«Магілёўліфтмаш» прадстаўляе новыя дызайнерскія рашэнні на «Russian Elevator Week – 2025»
25.06.2025 - 09:23
Плацежна-даведачныя тэрміналы ў «Белпошта» з 1 ліпеня будуць прымаць толькі наяўныя грошы
24.06.2025 - 12:13
У Магілёўскай вобласці амаль на чвэрць павялічаны плошчы пад бульбу