RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Каля 100 жыхароў Магілёўскай вобласці стала ахвярамі тэлефоннага махлярства

У Магілёўскай вобласці актывізаваліся зламыснікі, якія прадстаўляюцца работнікамі банка і просяць даць банкаўскія даныя, а затым здымаюць грошы з асабістых рахункаў.

У такую пастку за паўтара месяца ў вобласці трапілася каля 100 чалавек. І гэта колькасць можа вырасці, калі не быць уважлівымі.

Наталля Рэндарэнка – магілёўскі блогер. Усе свае даходы захоўвае на картах. На мінулым тыдні імі захацелі завалодаць ашуканцы. Мужчына прадставіўся работнікам банка і папрасіў прадыктаваць індыфікацыйны нумар. Гэта напалохала Наталлю. Яна ведае, што банк не мае права патрабаваць ніякіх асабістых даных, тым больш па тэлефоне. Таму адразу выклікала міліцыю. Такая схема падману называецца вішынг. І на яе ўжо трапілася 100 чалавек.

З развіццём тэхналогій змяняюцца і метады крадзяжу грошай. Сёння адным са спосабаў завалодання даходамі застаецца падман у сацсетках. Гэтак жа пачасціліся выпадкі падману на вядомым сайце «куплі-продажаў». Пад падставай куплі тавару зламыснік просіць прадаставіць даныя карты для ўнясення нібыта перадаплаты. Пасля гэтага просіць паведаміць паролі або коды, якія прыйшлі на тэлефон у смс. І пасля з рахунку знікаюць грошы.

Каб пазбегнуць усіх пералічаных схем падману, памятайце, што ніколі нікому нельга паведамляць даныя аплатнай карты: нумар, дату, код; а таксама коды, якія банк накіроўвае вам у выглядзе смс. У выпадку паступлення падобных званкоў неадкладна паведаміце ў банк і міліцыю.

ТРК «Моагілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая