RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Каля 1,5 тыс. чалавек прымуць удзел у Міжнародным кааперацыйным форуме ў Магілёве

 Каля 1,5 тыс. чалавек прымуць удзел у Міжнародным кааперацыйным форуме па імпартазамяшчэнні, які пройдзе ў Магілёве 25-27 кастрычніка. Пра гэта расказаў дырэктар Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця Яўген Якімаў.

Паводле яго слоў, цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка да маючага адбыцца форуму, у якім прымуць удзел каля 1,5 тыс. чалавек.

«Ва ўмовах санкцыйнага ціску, у якіх апынулася як Беларусь, так і Расія, найбольш важным стала наладжванне кааперацыйных сувязяў. Форум будзе накіраваны на развіццё гандлю і эканамічнага партнёрства, вызначэнне новых бізнес-партнёраў на знешнім рынку ў мэтах развіцця імпартазамяшчэння, пошук альтэрнатыўных пастаўшчыкоў прадукцыі, сыравіны, абсталявання і камплектуючых для кампаній-экспарцёраў, устанаўленне кааперацыйных сувязей паміж вытворцамі і спажыўцамі, а таксама фарміраванне новых каналаў экспарту і імпарту прадукцыі, якая вырабляецца», - адзначыў ён.

Праграма форума вельмі шырокая. «У праграму ўключана пленарнае пасяджэнне, тэматычныя дыскусіі, работа розных секцый, прэзентацыя тавараў экспартна-арыентаваных прадпрыемстваў, В2В-перагаворы, выстава вытворцаў Расійскай Федэрацыі», - расказаў Яўген Якімаў.

У час работы секцый удзельнікам эканамічнага мерапрыемства прапануюць абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння сектара малога сярэдняга бізнесу і буйных прадпрыемстваў з органамі дзяржкіравання, меры падтрымкі экспарцёраў, новыя лагістычныя шляхі і транспартныя калідоры. Таксама ўдзельнікі абмяркуюць платформенныя рашэнні для развіцця экспартнай экасістэмы, інструменты фінансавага рынку, актуальныя задачы працэсу інтэграцыі рэгіянальнага бізнесу ў сусветную эканамічную прастору, пытанні імпартазамяшчэння.

Асаблівая ўвага ў час форуму будзе ўдзелена прэзентацыі патэнцыялу Магілёўскай вобласці. Па словах Яўгена Якімава, рэгіёну ёсць, што прапанаваць. «Магілёўская вобласць - гэта адзін з найбуйнейшых прамысловых, сельскагаспадарчых і навуковых рэгіёнаў нашай краіны. Вобласць мяжуе з Расійскай Федэрацыяй і мае шэраг геапалітычных пераваг, што ў дадатак да спрыяльнага інвестыцыйнага клімату, стабільнага сацыяльнага становішча і высокіх тэмпаў эканамічнага развіцця ставіць яго ў шэраг найбольш прывабных рэгіёнаў для ўкладання інвестыцый і вядзення бізнесу, - адзначыў ён. - Усё гэта мы і прадставім падчас форума».

Тэматычны эканамічны форум у такім фармаце будзе праходзіць у Магілёве ўпершыню. Прымаць яго будзе спартыўны комплекс «Алімпіец». Арганізатарамі форуму сталі Магілёўскі аблвыканкам, Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця пры падтрымцы Гандлёвага прадстаўніцтва Расійскай Федэрацыі ў Беларусі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая