Каля 150 піянераў Магілёўшчыны пазмагаюцца за званне найлепшых на абласным этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз». Разумовае спаборніцтва адбудзецца 24 студзеня ў абласным цэнтры творчасці, паведаміла карэспандэнту сайта старшыня рэгіянальнага савета ГА «Беларуская піянерская арганізацыя» Алена Малдаванава.
Юным інтэлектуалам трэба будзе адказаць на 40 пытанняў у шасці раўндах, а таксама бліснуць розумам у рызыка-туры. Тэматыка конкурсных выпрабаванняў шырокая: ад заданняў, якія тычацца гісторыі нашай краіны, знакамітых піянераў розных гадоў, беларускага спорту, да музыкі і мастацтва.
Каманда-пераможца атрымае кубак і каштоўны падарунак ад Магілёўскай абласной піянерскай арганізацыі. Таксама яна будзе ўдастоена гонару прадстаўляць Прыдняпроўскі край у рэспубліканскім туры гульні ў лютым.
Інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Піянерскі квіз» – ініцыятыва грамадскага аб’яднання «БРПА». Гэта сучасны фармат класічных віктарын з выкарыстаннем медыякантэнту, жывымі зносінамі ў святочнай атмасферы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.09.2025 - 10:25
Яркі старт конкурснай праграмы фестывалю Саюзнай дзяржавы ў Магілёве
02.09.2025 - 10:14
Валанцёры БРСМ адправяцца 3 верасня ў Кіраўск з дабрачыннай акцыяй «У школу з Добрым Сэрцам»
26.08.2025 - 16:48
Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці. Форум СД пройдзе ў Магілёве