У Магілёўскай вобласці ратавальнікі здзейснілі 40 выездаў на ўборку 169 дрэў. У выніку іх падзення пашкоджаны тры легкавыя аўтамабілі.
У вёсцы Падгор'е Магілёўскага раёна дапамога ратавальнікаў спатрэбілася медыкам, бо аўтамабіль хуткай дапамогі затрымаўся ў снезе. У в. Кута Асіповіцкага раёна ў дапамозе мела патрэбу 73-гадовая жанчына, якая знаходзіцца на апараце ШВЛ. З-за адсутнасці электрычнасці жыццё пенсіянеркі аказалася пад пагрозай. Работнікі МНС падключылі рэзервовы генератар для забеспячэння работы медыцынскага апарата і падтрымання жыццезабеспячэння жанчыны.
6 красавіка ў 13:55 ад дзяжурнага Магілёўскага аддзялення БЧ паступіла паведамленне аб шасці выпадках спынення чыгуначных саставаў. Максімальная затрымка ў руху склала 3 гадзіны 10 хвілін. Прычынай прыпынкаў чыгуначных саставаў сталі дрэвы, якія ўпалі на чыгуначнае палатно. Пацярпелых няма.
Складаныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў бліжэйшыя суткі. У сувязі з гэтым МНС рэкамендуе ўстрымацца ад паездак на аўтамабілі без крайняй неабходнасці (асабліва за межы населенага пункта), быць уважлівымі, праходзячы міма будынкаў, на дахах якіх назапашваецца вялікая колькасць снегу. Таксама неабходна абмежаваць выхад на вуліцу малалетніх дзяцей без суправаджэння дарослых, узмацніць увагу пры пераходзе праезнай часткі дарогі.
Пры моцным ветры варта пазбягаць слаба ўмацаваных канструкцый, дрэў, рэкламных шчытоў і хісткіх будынкаў. Акрамя таго, неабходна выконваць правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога апалу, не карыстацца электранагравальнымі прыборамі самаробнай вытворчасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.04.2025 - 15:20
Ад паводак да вайны. Якія сакрэты захоўвае архіў Магілёўскай вобласці і як іх даследуюць
16.04.2025 - 11:57
Юбілейны нумар часопіса «Беларускі гістарычны часопіс» прэзентавалі ў МДУ імя А. А. Куляшова
16.04.2025 - 11:55
У Магілёўскай вобласці летам плануецца аздаравіць 48 тыс. дзяцей
16.04.2025 - 09:10
Сяргей Нарышкін усклаў вянок да Вечнага агню на плошчы Славы ў Магілёве
15.04.2025 - 09:45
Два гістарычныя праекты, прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі, запусцілі прафсаюзы Магілёўшчыны
15.04.2025 - 09:40
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 19 красавіка ў Магілёўскай вобласці