Энергетыкі Магілёўскай вобласці ва ўзмоцненым рэжыме працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў РУП «Магілёўэнерга».
«Персанал электрасеткавых філіялаў «Магілёўэнэрга» працуе ва ўзмоцненым рэжыме. З учарашняга дня энергетыкі аднаўляюць электразабеспячэнне ў населеных пунктах вобласці, якія пацярпелі з-за моцнага ветру. Паводле даных на 9.00, перабоі ў электразабеспячэнні зафіксаваны ў 38 населеных пунктах. На месцах пашкоджанняў працуюць 58 брыгад філіялаў электрасетак», - распавялі на прадпрыемстве.
Таксама ў «Магілёўэнерга» падкрэслілі, што на месцах прымаюцца ўсе неабходныя меры для аператыўнага аднаўлення электразабеспячэння.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 09:12
Прыпынкі грамадскага транспарту ў стылістыцы МНС з'явіліся ў Магілёве
07.09.2025 - 16:52
Гісторыка-патрыятычны Цэнтр для моладзі Беларусі і Расіі можа з'явіцца ў Магілёўскай вобласці
07.09.2025 - 16:29