Парковачныя месцы для інвалідаў арганізуюць каля ўсіх спартыўных аб’ектаў II Еўрапейскіх гульняў у Мінску на адлегласці не больш за 350 м ад уваходаў. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.
Амаль 1,9 тыс. людзей з інваліднасцю ў Мінску сістэматычна займаецца спортам і фізкультурай, выкарыстоўваючы магчымасці прыстасаваных для іх патрэб аб’ектаў. Але яшчэ больш людзей, магчыма, захоча стаць гледачамі спаборніцтваў падчас II Еўрапейскіх гульняў. Таму спартыўныя аб’екты рыхтуюцца дадаткова – удасканальваюцца іх элементы безбар’ернага асяроддзя, пры неабходнасці будзе арганізавана суправаджэнне валанцёрамі людзей з рознымі формамі інваліднасці.
«Спартыўныя аб’екты знаходзяцца ў завяршальнай стадыі падрыхтоўкі да правядзення Гульняў, – сказала Жанна Рамановіч. – На ўсіх аб’ектах запланаваны стаянкі для спецаўтатранспарта. І яны будуць мець парковачныя месцы для інвалідаў-калясачнікаў, якія размесцяцца на адлегласці 150-350 м ад уваходаў у будынкі».
На абноўленым стадыёне «Дынама» для наведвальнікаў з інваліднасцю таксама створана даступнае асяроддзе: спецыяльныя месцы на трыбунах, зручныя ліфты і пандусы і г. д. У «Мінск-Арэне» спраектаваны спецыяльны подыум для размяшчэння гледачоў, якія маюць інваліднасць. На веладроме гэтага спартыўнага комплексу для іх адведзены месцы на трыбуне С. Для прагляду баскетбола ў Palova Arena зона для калясачнікаў арганізавана на ўзроўні спаборніцкай пляцоўкі.
У «Чыжоўка-Арэне», гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерву па тэнісе, спартыўна-стралковым комплексе імя Цімашэнкі таксама забяспечана безбар’ернае асяроддзе (ліфты, пандусы). У САК «Алімпійскі» выдзелены спецыяльныя месцы на трыбунах. У ЦАР па вяслярных відах спорту прадугледжаны маршрут для перамяшчэння ў суправаджэнні двух валанцёраў і іншае. Для прагляду спаборніцтваў па веласіпедным спорце ў раёне Кастрычніцкай плошчы людзі з інваліднасцю змогуць прыпаркаваць транспарт на плошчы Свабоды.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 16:56
Беларусы выйшлі ў паўфіналы этапа Кубка свету па акадэмічным веславанні ў Швейцарыі
25.06.2025 - 16:25
Дружная сям'я ва ўсім моцная. Гарадская спартландыя «Бітва двароў» прайшла ў Магілёве
19.06.2025 - 12:55
Яўген Летаў стаў галоўным трэнерам бабруйскага «Дынама-Шынніка»
16.06.2025 - 09:13
Магілёўскі ЦАР узяў бронзу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
12.06.2025 - 17:13
Магілёўскі ЦАР выйшаў у 1/4 фіналу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
11.06.2025 - 09:16
Магілёўскі ЦАР разграміў «Хамрун» у Кубку чэмпіёнаў па пляжным футболе