У Магілёве прайшоў II гарадскі маладзёжны інтэлектуальны квіз «Пра_Беларусь», арганізаваны гарадскім аб'яднаннем прафсаюзаў. Удзельнікамі спаборніцтва сталі 10 каманд маладых спецыялістаў, пра гэта паведамляецца на інфармацыйным партале федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Квіз складаўся з пытанняў, звязаных з гісторыяй, геаграфіяй і прамысловасцю Беларусі. Па выніках інтэлектуальнай барацьбы першае месца заняла каманда магілёўскай «Фармацыі», другое месца - у інтэлектуалаў Магілёўскай гарарганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, трэцяе - дасталася ААТ «Магілёўаблаўтатранс».
- Удзел у квізе «Пра_Беларусь» дазволіў маладым спецыялістам не толькі паглыбіць свае веды аб роднай краіне і яе гісторыі, але і спрыяў згуртаванню ўдзельнікаў, развіццю каманднага духу, уменню хутка прымаць рашэнні, - адзначыла старшыня «пяршоўкі» «Фармацыі» Алена Кузьмічова.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:15
Абласны этап рэспубліканскага прававога турніру «Сіла закона» пройдзе ў Магілёве 27 лістапада
25.11.2025 - 10:48
24.11.2025 - 11:23
Ад патрыятычных праектаў да зоаабароны — валанцёры абмяняюцца досведам на абласным форуме ў Магілёве