У суботу, 22 лютага, у Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы адбудуцца ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пра гэта расказалі арганізатары.
Творчыя калектывы і артысты гарадской дзіцячай школы мастацтваў № 5, Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, вайсковай часці 6713, абласнога кадэцкага вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенка, Палаца культуры вобласці і іншыя падрыхтавалі для гасцей культурную праграму.
Вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы Крысціна Башарымава адзначыла:
- Святочны канцэрт пройдзе ў гонар 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Года добраўпарадкавання. Пачатак у 11.00.
Таксама напярэдадні 23 лютага ў СК «Алімпіец» пройдзе першы адкрыты турнір па вольнай барацьбе «Абаронца Айчыны», прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.
У спаборніцтвах прымуць удзел больш за 200 юнакоў і дзяўчат да 16 гадоў з розных куткоў нашай краіны, а таксама прадстаўнікі зборных каманд Расіі і Арменіі.
Арганізатары запрашаюць гараджан падтрымаць магілёўскіх спартсменаў і атрымаць асалоду ад прыгожай барацьбы — аднаго з самых відовішчных відаў адзінаборстваў. Пачатак аб 11:00, уваход вольны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду