У Магілёўскай вобласці ідзе падрыхтоўка каткоў, трас і горак для катання на каньках, лыжах і цюбінгах. Пра гэта расказала дырэктар Магілёўскага абласнога навучальна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Алена Марчанка.
«У гэтым сезоне ў нас запланавана абсталяванне ў рэгіёне 43 каткоў і 63 хакейных каробак. На гэты момант у вобласці працуюць 5 лыжных трас, рыхтуюцца да запуску цюбінгавыя схілы, - расказала яна. - Інвентара для пракату ў рэгіёне дастаткова: у наяўнасці ў нас больш як 2,2 тыс. пар канькоў і лыж. Усё гатова да старту масавага зімовага адпачынку жыхароў нашага рэгіёна. Засталося толькі, каб надвор'е не падвяло».
Ужо заўтра, 2 снежня, у Пячэрскім лесапарку пачне працаваць траса для сноўбардыстаў і гарналыжнікаў. Аматарам катання на цюбінгах давядзецца крыху пачакаць - ідзе фарміраванне снежнага пакрыцця. А горку для катання дзяцей тут абсталююць ужо да маючых адбыцца выхадных. Тутака ж, на базе спартовай школы «Спартак» можна будзе ўзяць у пракат лыжы і пакатацца. Яшчэ адна траса для лыжнікаў сфарміравана ў раёне стадыёна «Тарпеда». З 1 снежня таксама зарабіў пракат лыж у «Космас-корце».
Як расказаў начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў, усяго ў Магілёве абсталююць 30 каткоў і хакейных каробак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду