Магілёўскую паліклініку № 5 пачнуць прыводзіць у парадак у сакавіку. Рамонт плануецца капітальны, і абнаўляцца будуць усё: ад знешняга выгляду ўваходнай групы і кабінетаў да дыягнастычнага абсталявання. Пра гэта расказала намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі Галіна Старчанка.
Сёння медустанову абслугоўвае больш за 42 тыс. чалавек, з якіх 4 тыс. – сельскае насельніцтва. Гэта самая вялікая колькасць сярод паліклінік абласнога цэнтра. У зону абслугоўвання ўваходзяць жыхары вуліц Маўчанскага, Паўднёвай, Аўтазаводскай, праспектаў Віцебскага і Дзімітрава, станцыі Лупалава, вёсак Кадзіна, Раманавічы, Вялікая Бароўка і Чаромушкі.
За змену ў медустанове ўрачэбную дапамогу атрымлівае больш за 400 чалавек. Паводле слоў намесніка галоўнага ўрача, капітальны рамонт у паліклініцы правядуць упершыню з дня адкрыцця ў 1982-м годзе. Практычна ўсе інжынерныя сістэмы будынка састарэлі і патрабуюць поўнай або частковай замены. Плануецца таксамазамяніць ліфтавае абсталяванне. Новыя кабіны будуць большымі і дазволяць перамяшчацца людзям у інвалідных крэслах. Абновяць усё дыягнастычнае і лабараторнае абсталяванне.
Яна дадала, што падчас рамонту паліклініка будзе прымаць пацыентаў у звычайным рэжыме.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы