Сустрэча з казачнымі персанажамі, гульні і актыўнасці на свежым паветры: навучэнцы і выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга агралесатэхнічнага каледжа імя К.П.Арлоўскага падрыхтавалі для маленькіх магіляўчан і гасцей горада навагоднія ранішнікі. Святы будуць праходзіць на тэрыторыі заасада. Пра гэта расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі Вікторыя Пуцькова.
«Навагоднія ранішнікі ў нашай навучальнай лабараторыі «Заасад» - добрая святочная традыцыя. Кожны год нашыя навучэнцы разам з педагогамі рыхтуюць сцэнары, прыдумляюць касцюмы і гульні для маленькіх гасцей. Прыемна адзначыць, што нашым хлопцам вельмі падабаецца як працэс падрыхтоўкі, так і ўдзел у саміх ранішніках, - расказала яна. - У нас няма прафесійных акцёраў, але кожны з удзельнікаў імкнецца зрабіць сваю ролю максімальна яркай. Нашы маленькія госці заўсёды застаюцца ў захапленні».
Сустрэча з казачнымі персанажамі, карагоды вакол навагодняй ёлкі і абавязкова - гульні, квэсты і актыўнасці. «Нашыя святы заўжды праходзяць на свежым паветры. У гэтым годзе снежань падарыў нам шмат снегу, а мы ўпрыгожылі тэрыторыю, дзе праходзяць ранішнікі. А таму святочная, навагодняя атмасфера атрымалася на ўсе 100%, - падзялілася Вікторыя Пуцькова. - Сёлета нашы маленькія наведвальнікі змогуць сустрэцца са Снежнай каралевай, Мачахай і Падчарыцай, Бабай Ягой і Кастылем Іванавічам. І, вядома ж, свята не абыдзецца без Дзеда Мароза і Снягуркі. Гульнявая праграма разлічана да 60 хвілін».
«Кожны год да нас прыязджае шмат гасцей. І мы заўсёды імкнемся зрабіць іх адпачынак цікавым і разнастайным. Заасад пастаянна развіваецца, з'яўляюцца новыя жывёлы, ідзе добраўпарадкаванне тэрыторыі, яе афармленне разнастайнымі ўпрыгожваннямі і малымі архітэктурнымі формамі, - расказаў Міхаіл Сасонка. - І навагодняя праграма не перастае быць запатрабаванай. Да нас з радасцю едуць дзеці і іх бацькі са ўсёй вобласці і не толькі».
Навучальная лабараторыя «Заасад» Магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа - адна з разыначак Магілёва. Толькі сёлета яе наведалі больш за 300 тыс. чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2025 - 12:14
Чаму трэба наведаць фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык»
19.08.2025 - 15:31
Пейзаж Юлія Клевера «Закат» будзе прадстаўлены ў Магілёве на выставе адной карціны
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня
13.08.2025 - 12:23
Наватарства і крэатыўнасць. НЦСІ пачаў прыём заявак маладых мастакоў на рэспубліканскі конкурс
12.08.2025 - 11:07
Рэгіянальнае свята-кірмаш «Дзень варэння» пройдзе 15 жніўня ў Чэрыкаве