RU BY EN 中文
Twitter Instagram

КДК Магілёўскай вобласці праводзіцца праверкі па склоне буйной рагатай жывёлы ў АПК

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праводзіцца маніторынг выканання гаспадаркамі рэгіёну Плана дзеянняў Урада і Камітэта дзяржаўнага кантролю па ўстараненні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць непрадукцыйнаму выбыццю буйной рагатай жывёлы. Пра гэта расказаў першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Дзмітрый Захараў.
 
«З пачатку года Камітэтам дзяржкантролю праверана больш за 100 жывёлагадоўчых аб'ектаў 48 сельгасарганізацый усіх раёнаў вобласці. Невыкананне тых ці іншых мерапрыемстваў Плана, а таксама парушэнні ветэрынарна-санітарнага заканадаўства, галіновых рэгламентаў пры ўтрыманні жывёлы ўстаноўлены на большасці аб'ектаў, - расказаў Дзмітрый Захараў. - Асноўнымі праблемамі жывёлагадоўлі рэгіёну застаюцца непаўнавартаснае і незбалансаванае кармленне БРЖ, у тым ліку маладняку, неналежныя ўмовы ўтрымання жывёл і ветэрынарнае суправаджэнне».
 
У ходзе кантролю Камітэта ў бягучым годзе неабходнасць навядзення парадку на жывёлагадоўчых аб'ектах, поўнай або частковай агароджы іх тэрыторый, чысткі гнаясховішчаў, выгульных пляцовак, адрын, выяўлена на 78 з правераных 103 аб'ектаў у Глускім, Дрыбінскім, Клімавіцкім іншых раёнах.
 
Адсутнасць дыферэнцыраванага або збалансаванага кармлення, у тым ліку адсутнасць або недахоп канцэнтраваных кармоў у дарослага пагалоўя, выяўлена на 55 правераных ферм Чавускага, Мсціслаўскага, Бабруйскага і іншых раёнаў.
 
Парушэнні галіновых рэгламентаў пры выпойванні цялят маладзівам, малаком, вадой, недахоп або адсутнасць старцернага камбікорму, неправядзенне належнай дэзінфекцыі малочнага посуду выяўлены на 64 аб'ектах Слаўгарадскага, Круглянскага, Асіповіцкага і іншых раёнаў.
 
Неналежнае абследаванне кароў на наяўнасць мастытаў, незахаванне схем вакцынацый як маладняку, так і дарослага пагалоўя выяўлены на 49 МТФ Бялыніцкага, Краснапольскага, Клічаўскага і іншых раёнаў.
Востра стаіць праблема забяспечанасці галіны жывёлагадоўлі спецыялістамі заатэхнічнага і ветэрынарнага профілю, у асобных гаспадарках яна не вырашаецца гадамі.
 
Напрыклад, на момант маніторынгу ў ААТ «Жалезінскі АГРА» Слаўгарадскага раёна пасада галоўнага ветурача была вакантная з 2018 года. У ААТ «Рудея Гранд» Чавускага раёна былі вакантныя ўсе пасады зааветэрынарнай службы, а галоўнага ветурача і галоўнага заатэхніка не мелася больш за 5 гадоў.
 
Па выніках маніторынгу Камітэтам унесены прапановы зацікаўленым для прыняцця мер рэагавання, частка недаглядаў аператыўна ліквідавана (астатнія знаходзяцца на кантролі Камітэта), да адказнасці прыцягнуты больш як 60 асоб. Маніторынг працы па скарачэнні склону працягваецца.
 
Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая