КДК выявіў парушэнні ў арганізацыі палявых работ у Магілёўскай вобласці. Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення кантролю за працай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю вобласці Вячаслаў Асмалоўскі.
«У сферы раслінаводства палепшыліся найважнейшыя паказчыкі. Так, валавы збор збожжавых і зернебабовых перавысіў 780 тыс. т – гэта на 2% больш, чым летась. Узрасла ўраджайнасць гэтых культур – з 26,1 да 26,8 ц/га. Павялічыўся і валавы збор бульбы, цукровых буракоў. Аднак, акрамя станоўчых момантаў, камітэт выявіў і недахопы ў арганізацыі сельгасработ», – адзначыў Вячаслаў Асмалоўскі.
Адным з такіх недаглядаў стала неналежная падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі да палявых работ. «Да нарыхтоўкі кармоў машынны парк не быў гатовы ў 48% правераных арганізацый. 43% прадпрыемстваў не былі гатовыя да ўборкі ўраджаю», – адзначыў ён. Сярод асноўных прычын парушэнняў – складанае фінансавае становішча, недахоп падрыхтаваных кадраў і недастатковая арганізаванасць на месцах.
Акрамя гэтага, зафіксаваны парушэнні ў выкарыстанні мінеральных угнаенняў. Асобныя сельскагаспадарчыя арганізацыі былі недастаткова забяспечаны ўгнаеннямі, асабліва фосфарнымі. Такія выпадкі былі выяўлены ў Асіповіцкім, Чавускім, Крычаўскім, Бялыніцкім, Бабруйскім раёнах. Некаторыя прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу рэгіёна правялі сяўбу азімых культур наогул без выкарыстання мінеральных рэчываў.
КДК неаднаразова выяўляў выпадкі няякаснай уборкі сельскагаспадарчых культур, дапушчэння страт ураджаю, недахопы ў нарыхтоўцы і захоўванні кармоў. «І калі пытанне з нясвоечасовай уборкай ураджаю можна вырашыць на месцы (больш прадумана падыходзіць да падрыхтоўкі тэхнікі і арганізацыі працы), то для падрыхтоўкі кармоў трэба абнаўляць тэхнічную базу», – рэзюмаваў начальнік упраўлення.
Акрамя суб’ектыўных фактараў, ёсць аб’ектыўныя прычыны, якія не дазволілі ў поўнай меры і якасна выканаць сельгасработы. «Кожны год не толькі ў нашым рэгіёне, але і ва ўсёй краіне мяняюцца кліматычныя ўмовы. У гэтым годзе вясна была зацяжная, засушлівыя май і чэрвень таксама ўнеслі свае карэктывы ў працы на палях. Аднак мы стараемся адаптавацца да зменлівых умоў і спадзяёмся, што пастаўленыя на наступны задачы год будуць выкананыя», – падзялілася начальнік аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства і меліярацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 11:17
Ва ўсіх тралейбусах Магілёва зараз можна плаціць банкаўскай карткай за спадарожнікаў
02.06.2025 - 09:19
«Бабруйскаграмаш» плануе паставіць у Казахстан прадукцыі на $2,5 млн у першым паўгоддзі
30.05.2025 - 09:25
26.05.2025 - 13:45
Пад кулісныя пасевы ў Магілёўскай вобласці адведзена 26 тысяч гектараў
22.05.2025 - 14:48