Кінапаказ беларускага ваеннага фільма «Дняпроўскі рубеж» рэжысёра Дзяніса Скварцова арганізуюць у абласным цэнтры да 50-годдзя майстра. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
Дэманстрацыя стужкі адбудзецца 2 лютага ў кінатэатрах «Радзіма», «Чырвоная Зорка» і «Ветразь».
Асновай для меладрамы па сцэнарыі Аляксея Дударава стала гераічная абарона Магілёва, так званы Дняпроўскі рубеж – рэальная гістарычная падзея. У самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны, калі войскі нямецка-фашысцкіх захопнікаў імкліва прасоўваліся па тэрыторыі Савецкага Саюза, горад Магілёў, Днепр, Буйніцкае поле надоўга затрымалі варожы націск... Як кажуць многія гісторыкі, там – вытокі нашай Перамогі! Вайна абрывае мноства жыццяў, лёсы герояў пераплятаюцца нечаканымі сустрэчамі і трагічнымі расстаннямі... Камдзіў, які разумее ўсю безвыходнасць сітуацыі, у якую трапілі абаронцы Дняпроўскага рубяжа, прыкладае ўсе намаганні, каб стрымаць наступ. Адчайна закахана ў яго медсястра Зоя Сінцова, а каханне і вайна – хіба яны сумяшчальныя?
Беларускі кінарэжысёр Дзяніс Скварцоў скончыў універсітэт прыкладных мастацтваў у Аўстрыі, атрымаўшы ступень магістра па некалькіх напрамках: жывапіс, анімацыйнае кіно і графіка. У 2001 годзе адразу быў залічаны на трэці курс Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, а ў 2004-м стаў выпускніком гэтай навучальнай установы. У 2006 годзе прадставіў сваю дэбютную працу – дакументальны фільм «Брэсцкая крэпасць», які распавядае пра абарону крэпасці ў 1941-м і трагічны лёс яе абаронцаў.
Наступныя працы Дзяніса Скварцова таксама былі прысвечаны ваеннай тэматыцы: у стужцы «Шчыт Айчыны» галоўным героем становіцца малады лейтэнант і сын лётчыка Аляксей Стрыжоў, а ў 2009-м рэжысёр выпусціў карціну «Дняпроўскі рубеж».
У 2011 годзе Дзяніс Скварцоў прадставіў шматсерыйны трылер «Навігатар», а праз год зняў містычную гісторыю «Я адмяняю смерць». Таксама ён вядомы гледачам па фільме «Не гульня» (Беларусь, драма, 2018). У якасці рэжысёра працаваў над расійскімі тэлепраектамі: «Ментовские войны» (часткі 8-10; 2014, 2015, 2016 гг., дэтэктыў), «Малышарики» (2015-2020 гг., анімацыя).
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:51
Мультымедыйная выстава «Рухавыя палотны: Вінцэнт Ван Гог» адкрыецца ў музеі Масленікава 26 красавіка
24.04.2025 - 12:00
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію