RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кінапаказы для закаханых пройдуць у Магілёве з 11 па 17 лютага

Кінапаказы «Для закаханых» пройдуць у Магілёве з 11 па 17 лютага. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле рэкламы, сувязі са СМІ і метадычнай работы абласнога вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат».

У гэтыя дні ў малой зале кінатэатра «Радзіма» прэзентуюць кінапраграму «Пра каханне» Мінскага міжнароднага фестывалю кароткаметражных фільмаў «Kinosmena» (сеансы ў 19.00 і 20.00). Гэта 7 гісторый з розных краін свету пра тое, што хоць бы раз у жыцці адчуваў кожны чалавек: каханне, страсць, жаданне, надзеі і расчараванне. Гледачам прапануюць паглядзець наступныя стужкі: «Экстраны выклік» (лірычная камедыя, Францыя), «Марджы» (лірычная камедыя, Італія), «Гарыла» (меладрама, Францыя), «Рэтрасэкс» (лірычная камедыя, Францыя), «Я цябе бачу» (меладрама, Расія), «Святое сэрца» (меладрама, Францыя), «Пра каханне» (лірычная камедыя, Расія). Акрамя таго, магілёўцаў і гасцей горада чакаюць арыгінальныя і яркія фотазоны, суперакцыя ад кінабара «Блокбастар».

Непасрэдна ў Дзень усіх закаханых у «Радзіме» гледачы ўбачаць Расійскую камедыю «Гучная сувязь» ад «Квартэта І» (сеанс у 21.00). Але аматарам кіно не варта пакідаць ўтульную кіназалу пасля заканчэння фільма. У 23.00 магілёўцам прапануюць фантастычны баявік ад прадзюсара Джэймса Кэмерана – «Аліта: баявы анёл».

На тэматычныя кінамерапрыемствы запросяць 14 лютага і іншыя кінатэатры Магілёва. У «Космасе» ў 10.00 пройдзе «Свята закаханых сэрцаў», якое ўключае кінавіктарыну і паказ мастацкага фільма «Бэль і Себасцьян. Прыгоды працягваюцца» (Францыя, 2015 г.). У «Ветразі» а 13.00 гледачоў чакаюць відэакліпы, конкурс на самае арыгінальнае прызнанне, паказ анімацыйнага фільма «Прынцэса і Дракон» (фэнтэзі, Расія, 2018 г.).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая