На Дзень Незалежнасці ў Магілёве падрыхтавана насычаная святочная праграма. Месцам прыцягнення гараджан і гасцей абласнога цэнтра стануць як галоўныя пляцоўкі горада, так і тэрыторыі ў мікрараёнах.
Пачнецца святочны дзень з мітынгу на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». У паўдзённы час свята перамесціцца на іншыя гарадскія лакацыі. На адкрытай пляцоўцы каля манумента «Танк» па вуліцы Якубоўскага пакажуць праграму «Беларусь — жыцця майго крыніца», а на Плошчы Адзінства — канцэрт «Мая радзіма — Беларусь!».
Пешаходная вуліца Ленінская збярэ рамеснікаў на кірмашы «Скарбніца талентаў», а Камсамольскі сквер прыме свята густу «Смачна есці!». Пляцоўка каля Магілёўскай дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў ператворыцца ў арт-галерэю пад адкрытым небам – тут разгорнецца выстава карцін «Беларусь – маё натхненне».
У горадзе будзе шмат тэматычных пляцовак. З 12 да 18 на Плошчы адзінства будзе працаваць лакацыя «Ганаруся сваёй краінай», у Тэатральным скверы - культурна-пазнавальная пляцоўка «Мая краіна - Беларусь!», каля кінатэатра «Чырвоная Зорка» разгорнецца кінапляцоўкі «Кіно пад адкрытым небам».
Кульмінацыяй свята стане вячэрні канцэрт, прысвечаны Дню Незалежнасці, на Плошчу Славы. А ў 22.55 Магілёў падключыцца да Рэспубліканскай акцыі «Праспяваем гімн разам!». У 23.00 неба афарбуе святочны феерверк.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 13:15
04.08.2025 - 15:49
Яны прыехалі ў Беларусь дзеля мары - быць медыкамі. Цяпер яны - частка прагрэсу краіны
04.08.2025 - 15:03