RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кіраўскія смажанкі – брэнд раённага спажывецкага таварыства

Кіраўскія смажанкі – брэнд раённага спажывецкага таварыства. Яны даўно палюбіліся не толькі жыхарам райцэнтра, але і шматлікім гасцям і турыстам. Кажуць нават, што фірмовая прадукцыя прывакзальнага кафэ ні ў чым не саступае найлепшым замежным фастфудам.

У 2019 годзе кафэ капітальна адрамантавалі: у зале для наведвальнікаў устанавілі новую мэблю, побач пабудавалі летнюю крытую пляцоўку, у цэху выпечкі замянілі абсталяванне.

Усё гэта дазволіла палепшыць якасць абслугоўвання наведвальнікаў, а аб’екту грамадскага харчавання Кіраўскага райспажыўтаварыства выйсці на стабільную бясстратную працу.

Наталля Харлап, буфетчыца кафэ «Смажанка» Кіраўскага райста, удзельніца сходу прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў:

– У сярэднім у дзень у нас – да 700 наведвальнікаў, часам і больш. Аб любімай працы, аб прапанаваным асартыменце свежай, духмянай прадукцыі магу гаварыць доўга. Таму, калі прапанавалі выступіць на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, згадзілася з радасцю.

Мне спадабаліся ўсе выступленні, асабліва запомніліся словы кіраўніка дзяржавы аб тым, што Белкаапсаюз мае велізарны патэнцыял.

Ведаеце, а наш аб’ект грамадскага харчавання існуе больш за паўстагоддзя. І па-ранейшаму папулярны. Толькі тады ён называўся інакш, ды і будынак быў менш прывабным. З часам пабудавалі новы, у 2019 годзе яго ў дадатак яшчэ і рэканструявалі.

У рэйтынгу аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу Белкаапсаюза кафэ «Смажанка» лідзіруе не першы год. Сярэднямесячны тавараабарот перавышае 120 тысяч рублёў. Спыняцца на дасягнутым не маем намеру, пастараемся і далей працаваць гэтак жа плённа, каб прыемна здзіўляць і радаваць пакупнікоў.

Наша дзівосная фішка – кіраўская смажанка. Па сутнасці, яе можна назваць духмяным брэндам спажывецкай кааперацыі Магілёўскай вобласці. Рыхтуем 15 розных відаў: з мясам, курыцай, тварагом, крэветкамі, кальмарам, вяндлінай, грушай з рыкотай, гарбузом з апельсінам, яблыкамі. Выкарыстоўваюць нашы повары і іншыя смачныя начынні. У дзень выпякаем і прадаем больш за трох тысяч, а таксама шмат іншых прысмакаў. Карыстаюцца попытам прысмакі, вырабленыя ў кандытарскім цэху райста.

Наведвальнікаў заўсёды шмат. Ведаюць наша кафэ нават за мяжой, і гэта радуе. Для зручнасці пашырылі абедзенную залу, абсталявалі летнюю пляцоўку на 20 пасадачных месцаў. Працуем без абедзеннага перапынку і выхадных. Складана, але прыкладаем усе намаганні, каб утрымаць высокі пакупніцкі попыт. Гэта і служыць стымулам далейшага развіцця.

CБ, фота Максіма Мікешына 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая