Выстава-кірмаш «Народныя брэнды Магілёўшчыны» будзе працаваць у Магілёве 19–20 лістапада. Яна размесціцца на пляцоўцы каля Палаца культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Тэматычны гандаль прымеркаваны да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2021». Яго ўдзельнікамі стане больш за 30 суб’ектаў гаспадарання з усяго рэгіёна. У шырокім асартыменце тут будзе прадстаўлена прадукцыя грамадскага харчавання, кулінарныя і кандытарскія вырабы, харчовыя і нехарчовыя тавары. Тут можна будзе набыць мясныя і малочныя прадукты, а таксама мёд. Будуць прадстаўлены сувеніры, цацкі і іншыя вырабы. Як адзначылі арганізатары, падчас выставы-кірмашу пройдуць прэзентацыі ўсіх раёнаў вобласці, а таксама Магілёва і Бабруйска. Яны прадставяць свае найбольш значныя брэнды: культурныя, прыродныя, турыстычныя, сельскагаспадарчыя і іншыя.
Падворкі кожнага раёна будуць тэматычна аформлены: «Свята хлеба» – Бялыніцкі раён, «Свята бульбы» – Бабруйскі раён, «Свята ягад і грыбоў» – Глускі раён, «Свята мёду» – Клімавіцкі раён, «Гусінае свята» – Касцюковіцкі раён, «Свята коласа» – Краснапольскі раён, «Свята лёну» – Хоцімскі раён і іншыя. На працягу дня на кожнай з пляцовак будуць працаваць творчыя калектывы.
У першы дзень, 19 лістапада, выстава-кірмаш будзе працаваць з 10.00 да 18.00. У суботу, 20 лістапада, яна працягне сваю працу – набыць тавары і розную прадукцыю можна будзе з 10.00 да 16.00.
У Клімавічах пасля капрамонту адновіць працу міжраённае інфекцыйнае аддзяленне
У Клімавіцкай раённай бальніцы пасля капітальнага рамонту адновіць працу міжраённае інфекцыйнае аддзяленне. Пацыенты адпаведнага профілю пачнуць паступаць ужо з 20 лістапада, расказала намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы ўстановы аховы здароўя Святлана Асмалоўская.
«У аднапавярховым корпусе 1986 года пабудовы замененыя дах і каналізацыйная сістэма, адрамантаваны ганак, часткова праведзена ўнутранае аздабленне, – адзначыла Святлана Асмалоўская. – Добраўпарадкаванне закранула і прылеглую тэрыторыю: заасфальтаваныя пешаходныя дарожкі, устаноўлены лаўкі, парапеты. На ўсе рамонтныя работы пайшло 3 месяцы. У найбліжэйшых планах – дааснашчэнне корпуса канцэнтратарамі кіслароду ў неабходнай колькасці: плануецца, што дадаткова будзе закуплена 12 апаратаў».
У міжраённым стацыянары аказваюць дапамогу пацыентам інфекцыйнага профілю Клімавіцкага, Касцюковіцкага і Хоцімскага раёнаў. Аддзяленне разлічана на 15 цалкам ізаляваных адзін ад аднаго боксаў, кожны з якіх мае асобны ўваход, сваю вентыляцыйную сістэму, а таксама санвузел. На капітальны рамонт са сродкаў абласнога бюджэту выдзелены Br1 млн. Па словах Святланы Асмалоўскай, у абноўленым будынку значна палепшацца ўмовы знаходжання пацыентаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)