Кітайскі Новы год сустрэнуць у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры кітайскай мовы і культуры Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ВНУ.
«Новы год па кітайскім календары наступіць 5 лютага. Лічыцца, што ў гэты дзень зіма сустракае вясну і пачынаецца новы жыццёвы цыкл, – адзначылі суразмоўцы. – З даўніх часоў урачыстасць з’яўляецца галоўнай і самай працяглай у Кітаі і іншых краінах Усходняй Азіі. Мы таксама вырашылі ярка сустрэць свята вясны, падрыхтаваўшы насычаную культурную праграму для навучэнцаў і гасцей ВНУ».
З 4 па 8 лютага ў сценах МДУ імя А. А. Куляшова будуць праходзіць мерапрыемствы. Прычым, на кожны дзень вызначана свая тэма. Так, у панядзелак запланавана лекцыя-прэзентацыя «Свята вясны ў Кітаі». 5 лютага адбудзецца сустрэча з урачамі па рэфлексатэрапіі Цэнтра традыцыйнай кітайскай медыцыны. Наступны дзень будзе прысвечаны «Кітайскай кухні», у прыватнасці, падрыхтоўцы дамплінгаў (страва з тонкага цеста з рознымі начынкамі з мяса, рыбы, гародніны, морапрадуктаў). 7 лютага студэнтаў навучаць мастацтву каліграфіі і завязванню кітайскіх вузлоў. Завершыцца свята ў пятніцу музычна-гульнявой праграмай.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2025 - 16:40
Беларуска-расійскі форум «Моладзь - за Саюзную дзяржаву» пройдзе ў Магілёве 4-8 верасня
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе
29.07.2025 - 12:19
«Магілёўліфтмаш» у 2025 годзе чакае каля 100 маладых спецыялістаў