Яркае і каларытнае дзіцячае свята стартуе 31 кастрычніка і працягнецца да 3 лістапада. На гэты раз сваю творчасць прадставяць звыш 130 канкурсантаў з чатырох краін: Беларусі, Расіі, Азербайджана і Узбекістана.
У рамках фестывалю пройдзе конкурс - у трох узроставых катэгорыях: малодшая (9-12 гадоў), сярэдняя (13-15 гадоў), старэйшая (16-18 гадоў). Конкурсныя праслухоўванні і прагляды адбудуцца па 9 намінацыях: «Эстрадны вакал. Салісты»; «Эстрадны вакал. Ансамблі», «Народны вакал. Салісты», «Народны вакал. Ансамблі», «Калектывы сучаснага танца», «Калектывы народна-сцэнічнага танца», «Калектывы народна-стылізаванага танца», «Жывапіс» і «Графіка».
Ацэньваць выступленні і творчыя работы канкурсантаў будзе прафесійнае міжнароднае журы.
- Конкурс накіраваны на выяўленне і падтрымку таленавітых дзяцей і моладзі, развіццё іх творчых здольнасцей, на павышэнне творчага майстэрства і выканальніцкай культуры выканаўцаў і творчых калектываў, папулярызацыю дзіцячай, юнацкай творчасці, абмен творчым вопытам сярод удзельнікаў і педагогаў розных краін з мэтай далейшага творчага кантакту, а таксама інфармацыйную падтрымку юных талентаў у СМІ, - падкрэслілі арганізатары.
Праграму яны абяцаюць насычаную. Канкурсанты прадэманструюць сваё майстэрства, пазнаёмяць гледачоў і ўдзельнікаў, журы і гасцей фестывалю з культурай сваіх краін і народаў.
У першы фестывальны дзень - 31 кастрычніка, які будзе праходзіць пад дэвізам Дзень Дружбы, у 14.00 у раённым Цэнтры культуры стартуе конкурснае праслухоўванне ўдзельнікаў у намінацыі «Эстрадны вакал. Салісты».
У гэты ж дзень гадзінай пазней у Клімавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы сярод удзельніц фестывалю з Клімавічаў абяруць «Міс Залатая пчолка».
Увечары ўдзельнікаў чакае забаўляльная «Джынсавая вечарынка».
У другі і трэці дзень фестывалю будзе працаваць фотавыстава #Залатая пчолка, дзе будуць прадстаўлены фотаздымкі па тэме фестывалю за ўсю гісторыю яго правядзення, фота ўдзельнікаў розных краін і мерапрыемстваў мінулых гадоў. Разгорнуцца таксама выставы дзіцячай творчасці, дзе свае творчыя работы прадэманструюць навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Тут жа размесціцца экспазіцыя раённага краязнаўчага музея і Клімавіцкай бібліятэчнай сеткі.
У Клімавіцкай дзіцячай школе выяўленчых мастацтваў пройдзе пленэр-конкурс «Які цудоўны гэты свет» для ўдзельнікаў у намінацыях «Жывапіс» і «Графіка». У райцэнтры будзе працаваць інтэрактыўная пляцоўка «Падарожжа ў краіну гульняў» - на творчых пляцоўках устаноў культуры вобласці будуць прадстаўлены фотазоны, творчыя праграмы з удзелам аніматараў, акцёрскіх груп, мульцяшных персанажаў, прадукцыяй майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
2 лістапада пройдзе як Дзень творчых дасягненняў: у РЦК і Клімавіцкай дзіцячай школе выяўленчых мастацтваў уручаць дыпломы ўдзельнікам фестывалю. Пройдуць круглыя сталы міжнароднага журы.
Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў XXII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» і заключны гала-канцэрт «Ззянне зорак» пройдзе ў аграрным каледжы. А завершыцца дзень маладзёжным марафонам «Мы - будучыня краіны».
У апошні дзень фестывалю, 3 лістапада, які пройдзе пад тэмай Дзень Моладзі, будзе працаваць інтэрактыўная пляцоўка «Час адкрыццяў» з удзелам творчых калектываў, ігравых і акцёрскіх груп устаноў культуры і адукацыі Клімавіцкага раёна, выставачна-гандлёвай экспазіцыі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раённага Дома рамёстваў, экспазіцыі Клімавіцкага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, раённага краязнаўчага музея, Клімавіцкай бібліятэчнай сеткі.
- «Залатая пчолка» - маштабная падзея міжнароднага ўзроўню, сапраўднае свята дзяцінства, выдатны падарунак як для жыхароў горада Клімавічы, так і гасцей фестывалю. З году ў год Міжнародны фестываль адкрывае новыя таленты, узбагачаючы культурную палітру нашай краіны лепшымі ўзорамі дзіцячай творчасці, - падкрэслілі ў Клімавіцкім райвыканкаме.
Арганізатарамі фестывалю выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі аблвыканкам і Клімавіцкі райвыканкам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве
18.02.2025 - 16:22
12.02.2025 - 11:29
На традыцыйныя сустрэчы па выходных запрашае музей Масленікава