Урачыстая цырымонія ўшанавання выдатных жыхароў Прыдняпроўскага краю адбылася 3 ліпеня на плошчы Славы падчас святочнага мерапрыемства, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя дасягненні ў дзяржаўнай і грамадзянскай службе медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені ўзнагароджаны начальнік упраўлення кадравай палітыкі галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магаблвыканкама Дзмітрый Цімафеенка.
«Гэта ўзнагарода вельмі высокая і нечаканая. Калі прыходзіў на дзяржаўную службу шаснаццаць гадоў таму, пра яе нават не даводзілася марыць, - падзяліўся пасля цырымоніі ўзнагароджання Дзмітрый Цімафеенка. - Хочацца сказаць вялізныя словы падзякі нашаму кіраўніку дзяржавы, кіраўніцтву нашай вобласці за тое, што яны ствараюць усе ўмовы для самарэалізацыі людзей, па заслугах ацэньваюць тое, што зроблена, і мы маем магчымасць атрымліваць мірныя ўзнагароды ў мірны час.
Усё гэта дзякуючы палітыцы нашага Прэзідэнта і кіраўніцтвы нашай краіны і нашай вобласці. Вядома, у такі вялікі дзень атрымаць такую высокую ўзнагароду гэта падвойны гонар і ў той жа час -адказнасць. Гэта вялікі аванс, які трэба апраўдаць і рабіць сваю працу яшчэ лепей. Гэта вельмі памятна».
Таксама, паводле традыцыі, у Дзень Незалежнасці пасведчанні аб унясенні звестак у Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2023 года былі ўручаны сямі жыхарам рэгіёну:
Гацко Аляксандру Іванавічу, настаўніку фізічнай культуры і здароўя дзяржаўнай установы адукацыі «Цялушская сярэдняя школа Бабруйскага раёна»;
Персікавай Тамары Філіпаўне, загадчыку кафедры аграхіміі і глебазнаўства ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія»;
Гушчы Віктару Антонавічу, старшыні рады Дрыбінскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў;
Комару Уладзіміру Дзмітрыевічу, трактарысту-машыністу адкрытага акцыянернага таварыства «Кіраўскі райагратэхзаб»;
Касянкову Уладзіміру Анатольевічу, дырэктару дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Клічаўскі лясгас»;
Курзенкову Мікалаю Ягоравічу, дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «Хоцімскі льнозавод»;
Ермаленку Вікенцію Браніслававічу, дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «МАЖАЛІТ».
Гэтым жа рашэннем Магаблвыканкама ў Кнігу славы за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету і значны асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту Магілёўскай вобласці ўнесены імёны спартсмена-інструктара нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастычных відах спорту» Бардзілоўскай Віялеты Аляксандраўны і спартсмена-інструктара нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па веславанні акадэмічнай установы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту» Залатога Яўгена Сцяпанавіча.
Ад імя ўсіх узнагароджаных словы шчырай удзячнасці за высокую ацэнку працы і атрыманыя ўзнагароды выказаў Вікенцій Ярмалёнак: «Прыемна і ганарова трапіць у гісторыю Магілёўскай вобласці. Я даўно ўзначаліў жэлацінавы завод, і ўсе гэтыя гады мы з калектывам уносілі дастойны пасільны ўклад у станаўленне і развіццё магілёўскага краю. Здараліся розныя выклікі, падзеі, але мы выдужалі, захавалі і прымножылі здабытак нашай вобласці.
Гледзячы, як сёння мяняецца, развіваецца наша вобласць, я зразумеў, што прыйшла моцная змена, якая здольная вырашаць любыя задачы. І няма сумневаў, што наступная Кніга славы будзе напісана дакладна пра іх».
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.07.2025 - 17:34
Губернатар Бранскай вобласці: мы будзем сябраваць, жыць мірна і рабіць усё для развіцця нашых краін
05.07.2025 - 16:43
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Купалля» ў Александрыі: лейтматывам свята стала славянскае сяброўства
03.07.2025 - 15:12
03.07.2025 - 08:14
Прысягу на вернасць краіне прынеслі маладыя следчыя Магілёўскай вобласці