RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 6 па 11 студзеня

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці праводзіцца комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ па віне нецвярозых і бяспраўных вадзіцеляў. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Як расказалі суразмоўцы, кантроль на дарогах Дзяржаўтаінспекцыя ўзмоцніць з 6 да 11 студзеня. Гэтымі днямі павышаная ўвага будзе надавацца своечасоваму выяўленню вадзіцеляў у стане ап’янення і бяспраўнікаў.

«П’янства за рулём, нягледзячы на пастаянную барацьбу з ім, усё яшчэ застаецца нявырашанай праблемай, – падзяліліся ў ДАІ. – Алкаголь з’яўляецца адной з найбольш частых прычын ДТЗ і стварае пагрозу для жыцця і здароўя ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Цяжар наступстваў такіх здарэнняў значна вышэйшы ў параўнанні з астатнімі аварыямі. Толькі за мінулы год на дарогах Магілёўскай вобласці па віне нецвярозых вадзіцеляў адбылося 51 ДТЗ, 15 чалавек загінула і 49 траўмаваныя».

А адказнасць за нецвярозыя ваяжы дастаткова сур’ёзная: гэта штраф ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 3 гады. Такое ж пакаранне пагражае за адмаўленне ад медыцынскага агляду на стан ап’янення. За паўторнае на працягу года падобнае парушэнне прадугледжана ўжо крымінальная справа і канфіскацыя транспартнага сродку.

На жаль, ні відавочная небяспека ўжывання спіртнога для кіроўцы, ні суровыя санкцыі пакарання не могуць пераканаць асобных грамадзян адмовіцца ад чаркі перад паездкай. За мінулы год супрацоўнікамі ДАІ ў вобласці затрымана 2550 нецвярозых кіроўцаў, з іх 123 – за паўторную п’яную паездку. Толькі 31 снежня і ў першыя дні новага года затрымана і адхілена ад кіравання 50 кіроўцаў, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Таксама выпрабоўваюць лёс і людзі, якія пазбаўлены правоў або не атрымлівалі іх зусім. Яны садзяцца за руль і здзяйсняюць ДТЗ, наступствы якіх часта незваротныя. У мінулым годзе па віне «бяспраўнікаў» адбылося 30 ДТЗ, у якіх 4 чалавекі загінулі і 34 атрымалі траўмы.

Першая «бяспраўная» паездка абыдзецца парушальніку штрафам у памеры да 20-ці базавых велічынь (арт. 18.19 ч.1 КаАП). За тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года, прыйдзецца заплаціць да 50-ці базавых велічынь. 18.19 КаАП Рэспублікі Беларусь прадугледжвае і спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту да 15-ці сутак.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая