Конкурс дзіцячых малюнкаў да 110-гадовага юбілею народнага мастака Беларусі Паўла Масленікава аб'яўлены ў Магілёве, расказалі ў абласным мастацкім музеі ім. П.У. Масленікава.
Творчы праект пад назвай «Яркі свет мастака» пройдзе ў анлайн-фармаце. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца юныя таленты ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, якія могуць праявіць сябе ў малюнку на зададзеную тэму. Напрыклад, у працы можна адлюстраваць уражанні ад наведвання карціннай галерэі Паўла Масленікава, намаляваць партрэт мастака або асэнсаваць творчы шлях майстра.
Кожны ўдзельнік можа прадставіць на конкурс не больш за адну працу. Фатаграфію малюнка ў добрай якасці неабходна апублікаваць на сваёй старонцы ў Instagram з адзнакай музея, дапоўніўшы пост юбілейным хэштэгам #maslenikov110. Таксама неабходна пазначыць свае імя, прозвішча і ўзрост, школу і клас, Прозвішча, імя і тэлефон кіраўніка або педагога. Работы прымаюцца да 1 лютага.
Пераможцам уручаць дыпломы, а самыя лепшыя работы будуць прадстаўлены на віртуальнай выставе ў сацыяльных сетках музея.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 14:25
Бліны па аўтэнтычных рэцэптах можна будзе пакаштаваць 6 верасня на бліна-фэсце ў Бялыніцкім раёне
25.08.2025 - 12:26
Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага тэатра лялек разам з расійскімі калегамі
20.08.2025 - 12:14
Чаму трэба наведаць фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык»
19.08.2025 - 15:31
Пейзаж Юлія Клевера «Закат» будзе прадстаўлены ў Магілёве на выставе адной карціны
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня