RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Конкурс кіроўцаў смеццявозаў пройдзе ў Магілёве 16 кастрычніка

Конкурс прафесійнага майстэрства «Магілёўскі майстар» сярод кіроўцаў смеццявозаў пройдзе ў Магілёве 16 кастрычніка. Ён збярэ каля 20 работнікаў прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі з усёй вобласці. Спаборніцтвы адбудуцца чацвёртым разам, як расказаў старшыня Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.

Для ўдзелу ў конкурсе няма ўзроставых абмежаванняў: маладыя кіроўцы спаборнічаюць на роўных умовах з больш вопытнымі калегамі. Многія прыязджаюць на конкурс ужо не першым разам, сярод іх ёсць і пераможцы мінулых гадоў. Абавязковай умовай для ўсіх удзельнікаў стане адсутнасць за апошнія 12 месяцаў ДТЗ, парушэнняў працоўнай і вытворчай дысцыпліны.

Удзельнікам конкурсу трэба прайсці два этапы: тэарэтычны і практычны. На першым яны традыцыйна прадэманструюць веданне правілаў дарожнага руху, прылады і тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў, на другім – пакажуць навыкі кіравання смеццявозам. На аўтадроме ім трэба прайсці некалькі элементаў кіравання: «габарытная змейка», рух па габарытным тунэлі, пастаноўка аўтамабіля заднім ходам у бокс, пад’езд з аднаго тармажэння да «планкі» да яе дотыку пярэднім бамперам, дыяганальная паркоўка, выкананне пагрузкі кантэйнера.

Асабістыя вынікі ўдзельнікаў спаборніцтваў вызначаць па найменшай суме набраных ва ўсіх конкурсах балаў. Канкурсантаў ўзнагародзяць дыпломамі, грашовымі прэміямі і каштоўнымі падарункамі. Акрамя таго, кіраўнікам арганізацый, работнікі якіх сталі пераможцамі спаборніцтваў, будзе рэкамендавана ўстанавіць надбаўкі да тарыфных акладаў за прафесійнае майстэрства ў наступных памерах: за 1 месца – 15%, за 2 месца – 10%, за 3-е – 5%.

Спаборніцтвы пройдуць на базе абласнога «ДТСААФ» (аўтадром па вул. Сіманава, 11). Урачыстае адкрыццё – 10.00. Пачатак практычнага этапу – 11.00.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая