Універсітэцкі этап рэспубліканскага конкурсу таленту, інтэлекту і прыгажосці «Міс і містэр студэнцтва» пройдзе 10 красавіка ў МДУ ім. А.А. Куляшова. Пра гэта расказалі ва ўстанове адукацыі.
Па словах суразмоўцаў 10 лепшых студэнтаў, якія прайшлі папярэдні адбор, будуць спаборнічаць у конкурсах: «Візітоўка», «Дэфіле», «Творчы конкурс».
«На працягу некалькіх тыдняў удзельнікі рыхтаваліся да дэфілы, творчых нумароў, для іх былі праведзены трэнінгі, фотасесіі і відэаздымка, - падзяліліся ва ўніверсітэце. - Па выніках конкурсу вызначацца ўладальнікі тытулаў «Міс студэнцтва» і «Містэр студэнцтва», а таксама пераможцы ў розных намінацыях».
Пачатак конкурсу ў 14.50 па адрасе: Магілёў, вул.Касманаўтаў, 1 (актавая зала навучальнага корпуса № 1).
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе
29.07.2025 - 12:19
«Магілёўліфтмаш» у 2025 годзе чакае каля 100 маладых спецыялістаў
23.07.2025 - 17:49
Моладзь Магілёўшчыны прадставіць інтэрактыўную пляцоўку на «Вялікі бард-рыбалцы 2025»