«Конкурс на самую бяспечную ёлачную цацку абвясціла Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС. Палёт фантазіі не абмежаваны. Галоўная ўмова – тэматыка МНС і бяспекі», – патлумачыла старшы інспектар абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Вольга Нехарошых.
Аўтары незвычайных навагодніх цацак стануць ганаровымі гасцямі на Дні нараджэння абласнога цэнтра бяспекі, які будзе адзначацца 28 снежня на Пажарным завулку, і змогуць упрыгожыць сваімі працамі ёлку.
Кампетэнтнае журы падвядзе на свяце вынікі конкурсу, а ўладальнік самай бяспечнай ёлачнай цацкі атрымае падарунак.
Калі па нейкіх прычынах папрысутнічаць на свяце не будзе магчымасці, работы прымаюцца да 28 снежня на адрас: г. Магілёў, зав. Пажарны, 6. Тэлефон для даведак (80222) 29 61 36.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.02.2025 - 15:35
Пазачарговая трынаццатая сесія абласнога Савета дэпутатаў пройдзе 5 сакавіка ў Магілёве
25.02.2025 - 14:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 сакавіка
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46