ААТ «Белаграпрамбанк» і прадпрыемства «Аграбізнескансалт» аб’яўляюць аб старце рэспубліканскага конкурсу «Найлепшая аграсядзіба года». Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні маркетынгу і грамадскіх сувязяў банка.
Рэспубліканскі конкурс праводзіцца з мэтай аказання інфармацыйнай падтрымкі суб’ектам аграэкатурызму, фарміравання спрыяльных умоў для іх развіцця. Па выніках дзейнасці аграсядзіб за 2017 год будуць выяўлены пераможцы ў асноўных намінацыях «Спорт і здароўе», «Этнакультура», «Экасядзіба», «Інавацыйны падыход» і ў дадатковых – «Народны выбар», «Прызнанне», «Гран-пры».
Для таго каб прыняць удзел у спаборніцтвах за званне «Найлепшая аграсядзіба года», прэтэндэнтам неабходна падаць на адрас «Аграбізнескансалта» заяўку на ўдзел у конкурсе, 6-9 фотаздымкаў і відэаролік, які адлюстроўвае адпаведнасць удзельніка неабходным крытэрыям, копію дакумента аб выплаце збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ў год правядзення конкурсу. Заяўкі прымаюцца з 8 па 31 жніўня.
З правіламі і ўмовамі конкурсу «Найлепшая аграэкасядзіба года» можна азнаёміцца на сайце Белаграпрамбанка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13