Адкрыты конкурс патрыятычнай песні «Сэрцам прывязаныя» праходзіць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валерый Ваньковіч.
Паводле яго слоў, сёлета ўпершыню за гісторыю творчага спаборніцтва ўзрост удзельнікаў не абмежаваны. «Адкрыты рэгіянальны конкурс у гэтым годзе пройдзе ўжо шостым разам. І мы вырашылі не абмяжоўваць узрост удзельнікаў, а разбіць іх на дзве катэгорыі. Малодшая – ад 14 да 25 гадоў. Старэйшая – ад 25 гадоў і больш. Конкурс праводзіцца сярод ансамбляў і салістаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый, – расказаў Валерый Ваньковіч. – Традыцыйна вялікая частка канкурсантаў – падлеткі і моладзь. У старэйшай групе выступаюць часта тыя, хто служыў у Афганістане ў перыяд ваенных дзеянняў. Яны не па чутках ведаюць пра тыя падзеі, што тады адбываліся. І іх творчыя нумары заўсёды трапляюць у самае сэрца. Малодшыя хлопцы часцей выконваюць ваенныя, патрыятычныя песні. Гэта заўсёды кранальна».
Праводзіцца творчае спаборніцтва ў некалькіх намінацыях: найлепшы вакаліст, ансамбль і выканаўца песень перыяду вайны ў Афганістане 1979–1989 гадоў.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць відэаролік з запісам выканання творчага нумара. Хранаметраж – да 5 хвілін. Работы прымаюцца на электронную пошту bsvvamogilev@tyt.by да 22 лістапада.
«Праз няпростую эпідэміялагічную абстаноўку фінал конкурсу ў гэтым годзе пройдзе ў завочным фармаце. Аднак мы спадзяёмся, што ў наступным годзе ў нас атрымаецца правесці творчае спаборніцтва ў поўным аб’ёме», – падзяліўся Валерый Ваньковіч.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:51
Мультымедыйная выстава «Рухавыя палотны: Вінцэнт Ван Гог» адкрыецца ў музеі Масленікава 26 красавіка
24.04.2025 - 12:00
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію