Конкурс відэаролікаў да 100-годдзя ўчастковай службы міліцыі аб'яўлены ў Магілёўскай вобласці, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Праявіць сябе змогуць навучэнцы 10-11-х класаў устаноў адукацыі рэгіёна. Відэа па тэме «На службе Айчыне», а таксама заяўку з указаннем ПІБ, навучальнай установы і кантактнага тэлефона чакаюць на адрас электроннай пошты:
oios_uvd_mogilev@mvd.gov.by.
Сярод патрабаванняў да работ - працягласць не больш за 2 хвіліны, якасныя здымкі і мантаж. Лепшыя відэа будуць размешчаны ў афіцыйных акаўнтах УУС у сацсетках для адкрытага галасавання і вызначэння пераможцы.
Дадатковую інфармацыю можна даведацца па тэлефоне 8 (0222) 29-52-17.
БЕЛТА