Прафсаюзныя грамадскія прыёмныя па пытаннях коштаў, наяўнасці і якасці тавараў будуць працаваць 5 і 19 верасня. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Прыёмныя прадоўжаць сваю працу пры абласных (Мінскім гарадскім) аб'яднаннях прафсаюзаў. Кожны ахвочы можа паведаміць аб сітуацыі на спажывецкім рынку. Прапановы прымаюцца 5 верасня з 8.30 да 13.00, а 19 верасня - з 14.00 да 17.30. З адрасамі грамадскіх прыёмных можна азнаёміцца на афіцыйным інтэрнет-партале ФПБ.
«У фармаце грамадскіх прыёмных прафсаюзы працуюць другі месяц. Гэта яшчэ адна магчымасць даведацца, якія пытанні хвалююць людзей у гэтай сферы. Так, напрыклад, у жніўні ў прафсаюзе паступалі паведамленні аб рэалізацыі пратэрмінаваных таварах у некаторых гандлёвых аб'ектах сталіцы і Брэстчыны. Таксама ад грамадзян былі звароты, звязаныя з недастатковым асартыментам тавараў паўсядзённага попыту, пераглядам рэжыму работы асобных магазінаў у Віцебскай вобласці. Кожнае пытанне дэталёва адпрацоўваецца і пры неабходнасці для аператыўнага вырашэння спрэчных момантаў інфармуюцца дзяржаўныя органы па кампетэнцыі», - распавялі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.
Народны кантроль за коштамі на найболей запатрабаваныя тавары прафсаюзы праводзяць яшчэ з 2017 года. Заўвагі, пытанні, прапановы па ўдасканаленні сітуацыі на спажывецкім рынку, акрамя грамадскай прыёмнай, можна таксама паведаміць па нумарах тэлефонаў абласных (Мінскім гарадскім) аб'яднаннях прафсаюзаў і адправіць анлайн праз спецыяльны сэрвіс на афіцыйным інтэрнэт-партале ФПБ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)