RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Кожны зварот на кантролі»: ратавальнікі Магілёва распавялі аб працах па ліквідацыі наступстваў непагадзі

Ратавальнікі Магілёва працягваюць работы па ліквідацыі наступстваў навальнічнага фронту, які накрыў горад ноччу 10 ліпеня. Начальнік Магілёўскага гарадскога аддзела па НС Вячаслаў Башарымаў расказаў журналістам, на якіх асноўных напрамках зараз сканцэнтравана ўвага работнікаў МНС горада.

Як адзначыў Вячаслаў Башарымаў, цяпер у абласным цэнтры аварыйнымі службамі, арганізацыямі, прадпрыемствамі горада, вобласці і іншых рэгіёнаў, у тым ліку ў рамках даручэнняў кіраўніка дзяржавы, актыўна вядзецца ліквідацыя надзвычайнай сітуацыі. «Так, у горадзе Магілёве на 12 ліпеня адноўлена электразабеспячэнне насельніцтва, ліквідавана 217 парываў лініі электраперадачы, адноўлены 41 пашкоджаны дах будынкаў, вызвалены ўсе дарожныя артэрыі горада, арганізавана работа грамадскага транспарту, адноўлены лініі тралейбуснай сеткі, - расказаў ён. - Цяпер сітуацыя ў Магілёве кантралюемая, усе аднаўленчыя службы працуюць ва ўзаемадзеянні».

Па словах начальніка Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях, на сённяшні дзень камісіяй па НС арганізавана праца больш за 22 тыс. чалавек і больш за 400 адзінак тэхнікі. «З пачатку непагадзі грамадзяне звярнуліся на лінію 101 па дапамогу практычна 5 тыс. раз. Кожнае паведамленне апрацавана і знаходзіцца на кантролі. Ужо выкананы работы па зняцці амаль 1,6 тыс. аварыйна-небяспечных дрэў навіслых на дахах, платах і іншых будынках. Усяго зарэгістравана амаль 5 тыс. паваленых дрэў па лініі».

У сувязі са становішчам, ратавальнікі Магілёўскага гарнізона ва ўзаемадзеянні з аварыйнымі службамі горада сканцэнтравалі ўвагу на пытаннях рэагавання на ўсе звароты. «Праца вядзецца па трох рашаючых кірунках. Ва ўзаемадзеянні з аварыйнымі службамі вырашаюцца аператыўныя пытанні, звязаныя з жыццядзейнасцю насельніцтва. На гэты момант вядзецца работа па пуску Магілёўскай ЦЭЦ-2 і аднаўленні тэхналагічнага працэсу ААТ «Магілёўхімвалакно». Таксама камісіямі па НС вядзецца ўдакладненне пашкоджанняў і шкоды», - адзначыў ён.

Сёння ў абласным цэнтры быў аб'яўлены гарадскі суботнік: магілёўскія ратавальнікі, акрамя асноўных работ, выйшлі на расчыстку тэрыторыі дзіцячых садоў №101 і №104.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая