Крэатыўныя праекты рэалізуюць у Магілёве выпускнікі чацвёртага сезона школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца». Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў.
Адна з задумак –«Гарадок»– не ўнікальная ў сваім родзе, але будзе цікавая для жыхароў абласнога цэнтра. Яе сутнасць – стварэнне ў цэнтры Магілёва інтэрактыўнай гульнявой пляцоўкі. Тут усе жадаючыя змогуць пагуляць у настольны тэніс, дваровыя гульні (класікі, твістар і інш.), патанцаваць на асфальце і пачытаць цікавую кнігу.
Да Дня горада маюць намер рэалізаваць праект «Мапа Maps». Каманда аўтараў распрацуе і прэзентуе незвычайную турыстычную карту па самых цікавых месцах горада. «Дзякуючы своеасаблівай размалёўцы магіляўчане змогуць правесці гасцей абласнога цэнтра па прадуманым шляху. У далейшым плануецца выданне тэматычных карт з сезоннымі маршрутамі», – удакладніў Юрый Стукалаў.
Яшчэ адна ініцыятыва –«Душа двара». Плануецца, што стрыт-арт мастакі размалююць фасады дамоў. Задумка заклікана змяніць гарадскія двары і напоўніць іх яркімі фарбамі, развіць лакальны патрыятызм у гараджан.
З мая пачнецца рэалізацыя праекта па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны «Подых мінулага». Яго сутнасць – у візуалізацыі гістарычных аб’ектаў Магілёва, якіх ужо няма. У горадзе з’явяцца стэнды з QR-кодамі, фота і апісаннем страчаных помнікаў архітэктуры.
«Летні сезон – добры час для старту ініцыятывы “Пешаходка”», – сказаў Юрый Стукалаў. – Гараджанам і гасцям сталіцы Прыдняпроўскага краю прапануюць пазнаёміцца з маладымі талентамі, а апошнім – выступіць перад гледачамі». Па пешаходнай вуліцы Ленінскай плануецца стварыць 6 пляцовак для выступлення кавер-бэндаў, бардаў, паэтаў, а таксама пачаткоўцаў і дасведчаных танцораў розных стыляў.
Дарэчы, у гэтым сезоне «Цяпліца» пашырыла геаграфію: адбыўся выязны семінар у Бабруйску, сустрэчы ў Горках і Клімавічах.
«Колькасць і якасць ідэй, прапанаваных да рэалізацыі жыхарамі абласнога цэнтра, слухачамі «Цяпліцы» штогод павялічваецца. Нас радуе такая тэндэнцыя, паколькі відаць, што гараджане любяць Магілёў, – адзначыў Юрый Стукалаў. – Упэўненыя: усё запланаванае будзе рэалізавана і прынясе карысць нашаму краю».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)