RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кульмінацыяй свята «Купалле» 11 ліпеня стане гала-канцэрт «Мая Александрыя»

Кульмінацыяй свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») 11 ліпеня стане гала-канцэрт «Мая Александрыя». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной філармоніі.

У канцэрце задзейнічаюць вялікую колькасць артыстаў. Сярод іх народныя артысты Беларусі Анатоль Ярмоленка, Уладзімір Гасцюхін, заслужаныя артысты Беларусі Аляксандр Саладуха, Уладзімір Громаў, Станіслаў Трыфанаў, Алёна Спірыдовіч, зоркі эстрады Іна Афанасьева, Алёна Ланская, спевакі Саша Нема, Аляксандр Саванец, Яўген Курчыч, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Аляксандр Аверкаў, Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі, ансамбль «Сябры», ВІА «Беларускія песняры», групы «Чысты голас», «Правакацыя», «Статус», «Аўра», мужчынскі хор «Усіхсвяцкі», Народная артыстка Украіны Ірына Білык, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Дзяніс Майданаў і іншыя. Прагучыць шмат вядомых кампазіцый, у тым ліку нямала вясёлых і запальных.

Квіткі на канцэрт ужо паступілі ў продаж. Іх можна набыць у касах філармоніі і на сайце kvitki.by.

Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») плануецца правесці 11–12 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Гэта маляўнічае месца на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты – Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці–Магілёўскую і Віцебскую. 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая